PDF (абрывіятура ад па-ангельску: Portable Document Format, вымаўляецца пі-ды-эф) — кросплятформавы фармат электронных дакумантаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаньнем шэрагу магчымасьцяў мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўленьня ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасьць сучаснага прафэсійнага друкарскага абсталяваньня можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэньня PDF-дакумантаў зьяўляецца віртуальная друкарка, то бок дакумант фактычна ствараецца ў сваёй спэцыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасьля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.
PDF зьяўляецца адкрытым стандартам ISO 32000[1].
Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымэдыйныя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сьціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае мэханізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасьці дакумантаў. Ёсьць магчымасьць імпартаваньня з большасьці сучасных фарматаў тэкставых дакумантаў, вэктарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасьць спадарожнай дакумэнтацыі.
Пабочныя праграмы для работы з PDF
рэдагавацьКросплятформавыя
рэдагаваць- OpenOffice.org — вольны кросплятформавы офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF.
- pdfTeX — варыянт сыстэмы кампутарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы.
- Ghostscript — вольны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэньня, канвэртаваньня і прагляду PDF-файлаў.
- Xpdf — вольная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграмаў прагляду.
Пад сыстэмы Linux
рэдагаваць- Evince — вольная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
- KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
- XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.
Пад Microsoft Windows
рэдагаваць- Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталяваньня не патрабуе.
- Sumatra PDF — вольная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
- ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэньня і пераўтварэньня PDF-файлаў зь любога офіснага дакумэнту і пераўтварэньне PDF-файлаў у дакуманты фарматаў, прыдатных для рэдагаваньня (Microsoft Word, RTF і інш.).
- PDFCreator — вольная праграма для стварэньня файлаў PDF. Можа ўжывацца зь любым дастасункам Microsoft Windows, якое мае магчымасьць друкаваньня дакумантаў.
- STDU Viewer — вольная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьPDF — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- PDF Specifications, including the PDF Reference for PDF 1.7, PDF 1.6 (ISBN 0-321-30474-8), PDF 1.5, PDF 1.4 (ISBN 0-201-75839-3), PDF 1.3 (ISBN 0-201-61588-6)
- Adobe: PostScript vs. PDF — Official introductory comparison of PS, EPS vs. PDF.
- Adobe PDF 101: Quick overview of PDF
- Фармат PDF афіцыйна стаў стандартам ISO
- ISO 32000-1:2008 Document of the PDF Standard at the International Organization for Standardization (chargeable)
- ISO 19005-1:2005 Document of the PDF/A-1 Standard at the International Organization for Standardization (chargeable)
- PDF Software