Сусьветны дзень моладзі
Сусьве́тны дзень мо́ладзі (СДМ) — рэгулярны моладзевы фэстываль, які ладзіцца Каталіцкай Царквой. Быў запачаткаваны Папам Янам Паўлам II у 1986 року. Адбываецца кожны раз у новым месцы па ўсім сьвеце. Нягледзячы на арганізацыю Каталіцкай царквою, узяць удзел у фэсьце можа ўзяць любая моладзь незалежна ад веравызнаньня.
Мінуўшчына
рэдагавацьІдэя правядзеньня сьвята зьявілася ў Папы Яна Паўла II у 1984—1985 роках, калі ў Рыме адбываліся сьвяты каталіцкай моладзі, натхнёныя, у сваю чаргу, польскім рухам «Сьвятло-Жыцьцё».
З 1986 року Сусьветныя дні моладзі ладзяцца штодва-тры гады. У паўзах між сьвятамі адбываюцца лякальныя моладзевыя сустрэчы ў рамках асобных дыяцэзіяў.
Сусьветны дзень моладзі-1995 на Філіпінах трапіў у Кнігу Гінэса як найбольшы сход у гісторыі — на заключнай імшы ў парку Люнэта (Маніла) сабралася 5 мільёнаў чалавек.
З 2005 року кожнаму Дню моладзі прызначаюцца сьвятыя заступнікі.
Храналёгія
рэдагаваць№ | Рок | Дата | Месца | Краіна | Кантынэнт | Наведвальнасьць | Тэматыка | Гімн | Месца імшы | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1984 | 14—15 красавіка | Ватыкан | Ватыкан | Эўропа | 300 000 | Год выкупленьня: Фэст надзеі | «Resta Qui Con Noi» | Плошча сьвятога Пятра |
|
2 | 1985 | 30—31 сакавіка | Рым | Італія | Эўропа | 300 000 | Міжнародны год моладзі | «Christus Pax Nostra» | Плошча сьвятога Пятра |
|
3 | 1987 | 6—12 красавіка | Буэнас-Айрэс | Аргентына | Паўднёвая Амэрыка | 1 000 000 | «І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.»(1 Яна 4:16) | «Un Nuevo Sol» |
Вуліца 9 ліпеня |
|
4 | 1989 | 19—20 жніўня | Сант’яга-дэ-Кампастэля | Гішпанія | Эўропа | 600 000 | Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё (Яна 14:6) | «Somos Los Jóvenes» |
Монтэ до Гоза |
|
5 | 1991 | 10—15 жніўня | Чанстахова | Польшча | Эўропа | 1 600 000 | Вы атрымалі Духа ўсынаўленьня (Рым 8:15) | «Abba Ojcze» |
Ясная Гара |
|
6 | 1993 | 10—15 жніўня | Дэнвэр | ЗША | Паўночная Амэрыка | 700 000 | Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь (Яна 10:10) | «(We Are) One Body» |
Штатны парк Чэры Крык |
|
7 | 1995 | 10—15 студзеня | Маніла | Філіпіны | Азія | 5 000 000 | Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас (Яна 20:21) | «Tell the World of His Love» |
Парк Люнэта |
|
8 | 1997 | 19—24 жніўня | Парыж | Францыя | Эўропа | 1 200 000 | Настаўнік, дзе жывеш? Прыйдзіце і ўбачыце (паводле Яна 1:38-39) | «Maître Et Seigneur» |
Гіпадром Лёншам |
|
9 | 2000 | 15—20 жніўня | Рым | Італія | Эўропа | 2 000 000 | І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас (Яна 1:14) | «Emmanuel» |
Рымскі ўнівэрсытэт Тор Вэргата |
|
10 | 2002 | 23—28 ліпеня | Таронта | Канада | Паўночная Амэрыка | 800 000 | Вы — соль зямлі … Вы — сьвятло сьвету (Мц 5:13-14) | «Lumière Du Monde/Light Of The World» |
Парк Даўнсв’ю |
|
11 | 2005 | 16—21 жніўня | Кёльн | Нямеччына | Эўропа | 1 000 000 | Мы прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2:2) | «Venimus Adorare Eum» |
Марыенфэльд |
|
12 | 2008 | 15—20 ліпеня | Сыднэй | Аўстралія | Акіянія | 400 000 | Вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі. (Дз 1:8) | «Receive the Power» |
Гіпадром Рэндўік |
|
13 | 2011 | 16—21 жніўня | Мадрыд | Гішпанія | Эўропа | 1 400 000—2 000 000 | Укарэненыя і збудаваныя ў Ісусе Хрысьце, і сьцьверджаныя ў веры (Кал 2:7) | «Firmes en la Fe» | Мадрыдзкі аэрапорт Кўатра Віентас |
|
14 | 2013 | 23—28 ліпеня | Рыа-дэ-Жанэйра | Бразылія | Паўднёвая Амэрыка | 3 700 000 | Дык ідзіце, вучыце ўсе народы (Мц 28:19) | «Esperança do Amanhecer» |
Копакабана |
|
15 | 2016 | 26—31 July | Кракаў | Польшча | Эўропа | 2 500 000 | Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя. (Мц 5:7) | «Błogosławieni miłosierni» |
Бжэгі (Вяліцкі павет) |
|
16 | 2019 | 22—27 студзеня | Панама | Панама | Цэнтральная Амэрыка | 700 000 | Вось я — служка Госпада; няхай мне станецца паводле слова твайго (Лк 1:38) | «Hágase en mí, según tu palabra» |
Мэтрапарк |
|
17 | 2022 | Лісабон | Партугалія | Эўропа |
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСусьветны дзень моладзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў