Пасланьне да каласянаў

Кніга Новага Запавету

Пасланьне да каласянаў


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне да каласянаў – адно з пасланьняў апостала Паўла, якое ўвайшло ў сьпіс кніг Новага Запавета. Зьмяшчаецца пасьля пасланьня да піліпянаў і перад першым пасланьнем да тэсалёнікійцаў.

Царква ў Калёсах была адной з тых, якую Павал асабіста не засноўваў і якую ён ніколі не наведваў. Ён прылічвае каласянаў і лядыкійцаў да тых, чые адлічча ён ня бачыў у полці. Але, па-за ўсякім сумнёвам, гэтая царква была створана паводле ягонага ўказаньня. На працягу трох гадоў, якія Павал пражыў у Эфэсе, Эвангельле распаўсюджвалася ва ўсю правінцыю Асія. Усе ейныя жыхары чулі пропаведзь пра Бога. Калёсы знаходзіліся на адлегласьці 150 км ад Эфэса й, несумнеўна, гэтая царква была створана падчас той двухгадовай кампаніі. Невядома дакладна, хто яе заснаваў, хутчэй за ўсё гэта быў Эпафрас, які ахарактарызаваны ў лісьце як супрацоўнік Паўла. Калі Эпафрас і ня быў заснавальнікам царквы ў Калёсах, ён, несумнеўна, быў сьвятаром у гэтай вобласьці.

Мэта напісаньня

рэдагаваць

Павал даведаўся ад Эпафраса, што ў Калёсах зьявіліся людзі, які пачалі распаўсюджваць у царкве вучэньне, у якім ідэі Эвангельля суадносіліся з законьніцтвам з аднаго боку, а з другога боку з уласнымі гнастычнымі меркаваньнямі. Магчыма, яны лічылі неабходным разам з Хрыстом ушаноўваць нейкія духоўныя герархіі, як то Стальцы, Валадарства, Пачаткі й Улады, ці адносілі Хрыста да адной з гэтых істотаў. Павал быў вельмі заклапочаны гэтымі абставінамі, і, ведаючы, што царква ў Калёсах прыслухаецца да голаса апостала, накіраваў вернікам пасланьне, каб засьцерагчы іх ад небясьпекі ілжэвучэньня.

Аўтарства й асаблівасьці

рэдагаваць

Ліст напісаны ў суаўтарстве з вучнем апостала Цімафеям, аднак Павал зьвяртаецца да чытачоў часьцей асабіста ад сябе. Пасланьне моцна нагадвае тое, якое было накіравана да эфэсянаў. Таксама ліст утрымлівае шэраг словаў, якія не нідзе больш у Новым Запавеце не сустракаюцца. Таксама пасланьне адрозьніваецца па стылю, мове й думцы ад больш раньніх твораў Паўла. Таму шэраг сучасных дасьледчыкаў лічаць пасланьне да каласянаў ўзорам, па якому было напісанае пасланьне да эфэсянаў.

 
Першая старонка пасланьня да каласянаў у старажытным манустрыпце

Галоўнай мэтай пасланьня зьяўляецца аправяржэньне «каласянскай гарэзіі». Ад самага пачатку апостал пераконвае вернікаў у перавазе Хрыста над духоўнымі істотамі. Гэтаму прысьвечаны велічны гімн. Хрыстос не адносіцца да істотаў, якія былі створаны. Ён існаваў з самага Пачатку, Ён удзельнічаў у тварэньні ўсяго, што ёсьць у сьвеце: нябеснага й зямнога, духоўнага й матэрыяльнага. Сьвет існуе дзякуючы Яму й для Яго. Хрыстос прымірыў мяцежны мір з Богам. Таму былыя паганцы ўвайшлі ў лік Царквы, сьвятога Божага народа. У сьвеце Ягонага Уваскрасеньня зьнішчаюцца ўсе перашкоды, якія падзяляюць людзей, зыходзяць усе рытуальныя забароны, якія былі як у Законе Майсея, гэтак і ў паганскім сьвеце. Павал гаворць, што глупствам зьяўляецца ўшанаваньне тварэньня замест Творцы. Пачаткі й Улады ня толькі меншыя за Хрыста, але й апанаваны Ім. Усе сілы, якія трымалі людзей у страхе, зьнішчаны Хрыстом падчас сьмерці на крыжы.

Апостал нагадвае слухачам пра свае нястачы й турэмнае зьняволяньне, называючы яго духоўнай барацьбой за вернікаў. І, як Бог падняў зь мёртвых Хрыста, гэтак разам з Хрыстом Бог паднімае зь мертвых з-за грахоў усіх вернікаў. Таму былыя грэшнікі павінны жыць новым жыцьцём, адмовіўшыся ад злосьці, злуваньня, ілжы, павінны быць міласэрнымі, ціхімі, лагоднымі й цярплівымі. Гэтыя патрабаваньні адносяцца таксама й да сямейнага жыцьця. Мужы й жонкі, бацькі й дзеці, паны й рабы, — усе павінны адносіцца адзін да аднаго зь любоўю й павагай.

Месца й час напісаньня

рэдагаваць

Ліст напісаны ў зьняволеньні, але вызвачыць дакладна час і месца напісаньня цяжка. Магчыма, месца стварэньня пасланьня ёсьць Кесарыя ці Рым, а час напісаньня прамежак з 60 па 63 гады.

Структура

рэдагаваць

Пасланьне склалаецца з 4 разьдзелаў. Можна вызначыць тры часткі: вучэньне пра сутнасьць Хрыста, аблічэньне ілжэвучэньняў і маральныя настаўленьні. Пасланьне пачынаецца з малітвы за адрасатаў і з закліку ўзьнесьці пашану Айцу за дараваньне свабоды ад улады цемры. Далей ідзе гімн Хрысту. Потым Павал расьпявядае пра сваё служэньне й раіць каласянам жыць у яднаньні з Хрыстом, праявіць цьвярдыню й непахіснасьць у веры, не паддавацца прыцягальным ілжэвучэньням. Далей Павал падвяргае разбуральнай крытыцы ілжэнастаўнікаў. У трэцяй частцы пасланьня апостал дае парады, настаўленьні й заклікі, вельмі падобныя на тыя, якія ен даваў у пасланьні да эфэсянаў. Пасланьне сканчваецца прывітаньнямі й пажаданьнямі.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне й малітва (1:1—8)
  • Сутнасьць Хрыста й Ягоная дзейнасьць (1:9—2:19)
  • Новае жыцьцё ў яднаньні з Хрыстом (2:20—4:6)
  • Заключная частка (4:7—18)

Старадаўнія камэнтары

рэдагаваць

Самымі старадаўнімі тлумачэньнямі на пасланьне да каласянаў зьяўляюцца гутаркі Яна Златавуста, тлумачэньні Тэеадарыта, Іэафілякта, тлумачэньні Экумэнія, Амброзыяста й іншых. З праваслаўных камэнтароў найболей вядомымі зьяўляюцца працы біскупа Тэафана (тлумачэньне пасланьня апостала Паўла да каласянаў і да Філімона) і Мухіна «Лісты Апостала Паўла да Каласянаў».

Літаратура

рэдагаваць
  • Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону, 2006, ISBN: 5-901494-10-5, 480 с.
  • Послание к Колоссянам и Филимону, Лукас, Р., Мирт, 2007, 207 с.
  • Толкование книг Нового Завета: Колоссянам и Филимону, Джон МакАртур, Библия для всех, 2003 г., 437 с.
  • Комментарий к Библии. Послание колоссянам, Криммер Хайко, Свет на Востоке, 2003, 240 с.
  • Толкования посланий апостола Павла к Колоссянам и Филиппийцам, Затворник Феофан, Правило веры, 2005 г., 5-94759-029-8, 612 с.
  • Толкования посланий Апостола Павла к Колоссянам, к Евреям, Златоуст Иоанн, святитель, Правило веры, 2009 г.,800 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць