Гімны Сусьветных дзён моладзі

песьня

Гімн Сусьве́тнага дню мо́ладзі — адзін з сымбаляў Сусьветных дзён моладзі нароўні з Крыжам(pt) і абразам Дзевы Марыі(pt). Для кожнага Дню моладзі ствараецца ўласны гімн моваю краіны-гаспадыні альбо некалькімі мовамі (так, напрыклад, гімн Сусьветнага дню моладзі ў Нямеччыне быў выкананы нямецкай, а прысьпеў — лацінай). У Канадзе, дзе СДМ адбыўся ў 2002 року, гімн быў запісаны ў двух вэрсіях — ангельскай і францускай мовамі. Гімн СДМ-1995 на Філіпінах быў напісаны па-ангельску з-за нераспаўсюджанасьці філіпінскай мовы па-за межамі краіны.

Танец пілігрымаў на СДМ-2016 у Кракаве.

Гімн для кожнага СДМ рыхтуецца загадзя, каб іншыя госьці фэсту мелі час перакласьці і запісаць песьню сваёй уласнай моваю.

Выданьні гімнаў

рэдагаваць
Сьпіс гімнаў Сусьветных дзён моладзі
Рок Месца Гімн (арыгінальная назва) Беларуская назва
1986   Рым Resta qui con Noi Заставайцеся з намі
1987   Буэнас-Айрэс Un Nuevo Sol Новае Сонца
1989   Сант’яга-дэ-Кампастэля Somos los Jóvenes del 2000 Мы моладзь 2000 року
1991   Чэнстахова Abba Ojcze Аба Ойча
1993   Дэнвэр We Are One Body Мы адно цела
1995   Маніла Tell the World of His Love Раскажыце сьвету пра Ягоную любоў
1997   Парыж Maître et Seigneur, Venu chez nous Настаўнік і Госпад, увайдзі ў наш дом
2000   Рым Emmanuel Эмануэль
2002   Таронта Lumière du Monde Сьвятло сьвету
2005   Кёльн Venimus Adorare Eum Прыйшлі пакланіцца Яму
2008   Сыднэй Receive the Power Атрымайце сілу
2011   Мадрыд Firmes en la Fe
2013   Рыё-дэ-Жанэйра Esperança do Amanhecer
2016   Кракаў Błogosławieni miłosierni Шчасьлівыя міласэрныя[1]
2019   Панама Hágase en mí, según tu palabra Няхай мне станецца паводле слова твайго
  1. ^ Oficjalny hymn (Białoruski) ŚDM 2016 / Official Belarusian theme song WYD 2016 YouTube. catholic.by (1 сьнежня 2015). Праверана 6 чэрвеня 2019 г.