Со́лаўе[3]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 3 кілямэтры на ўсход ад аўтамагістралі Санкт-ПецярбургАдэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Солаўе ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.

Солаўе
трансьліт. Solaŭje
Былая назва: Салаўёва[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Андрэеўшчынскі
Насельніцтва: 22 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211022[2]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′32″ пн. ш. 30°30′3″ у. д. / 54.59222° пн. ш. 30.50083° у. д. / 54.59222; 30.50083Каардынаты: 54°35′32″ пн. ш. 30°30′3″ у. д. / 54.59222° пн. ш. 30.50083° у. д. / 54.59222; 30.50083
Солаўе на мапе Беларусі ±
Солаўе
Солаўе
Солаўе
Солаўе
Солаўе
Солаўе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першае ўпамінаньне 1595 год у складзе маёнтка Селішча Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]

У 18 стагодзьдзі Солаўе ў Дубровенскім графстве, уласнасьць Сапегаў.[4]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Солаўе ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць. [5]

З 1792 году ва уласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Побач знаходзілася вёска Малое Солаўе. У 1910 годзе Солаўянскаму сялянскаму таварыству належала ў сяле 523 дзесяціны і ў вёсцы 305 дзесяцін зямлі.[6]

Найноўшы час

рэдагаваць

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня вёска Солаўе – цэнтар Кудаеўскага сельсавету ў Аршанскім раёне, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. У 1934 гаду сяло і вёску аб'ядналі. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У 1944 годзе ў Солаўе ўтварылі калгас «Ленінскія ўсходы», які ў 1950 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне.[7][8][9]

Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 22 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 58 двароў, 224 мужчыны, 206 жанчын; вёска: 33 двары, 239 мужчын, 209 жанчын;[6] 1999 год — 45 чалавек;
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 327 чалавек (сяло 197, вёска 130);[10] 1886 год — сяло: 239 чалавек, 36 двароў;[11]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Сьвятых Канстанціна і Алены. У пачатку XX стагодзьдзя — сьвятар Лаўрэнці Ржэвускі.[12] [13] [14]

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятой Тройцы — XVIII ст.[15][10][4]

У 1857 годзе к царкве былі прыпісаны: сяло Солаўе; вёскі: Вялікая Міцькаўшчына, Засьценак Кудаеўскі, Кудаева, Малая Міцькаўшчына, Пугачова, Селішча, Солаўе, Стражава (Княжа), Хлусава, Чыжоўка, Якубава.[10]

  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-4), 232. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  4. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-4), 315. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  5. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
  6. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108. — 250 с..
  7. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы», ф. 357, 910 ад. зах. 1944-2008. Андрэеўшчынскі сельсавет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, вёска Андрэеўшчына, Аршанскі раён Віцебскай вобласьці.
  8. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы», ф. 442, 30 ад. зах., 1941-1950. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Ленінскія ўсходы», вёска Солаўе Кудаеўскі сельсавет, Аршанскі раён Віцебскай вобласьці.
  9. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Чапаева, вёска Малая Міцькаўшчына (с 17.08.1950 г. — вёска Солаўе, с 1966 г. — вёска Міцькаўшчына) Кудаеўскага (с 15.05.1984 г. Андрэеўшчынскага) сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласьці, ф. 452, 284 ад. зах., 1946–2008.
  10. ^ а б в Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 376. — 613 с.
  11. ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 167 № 349. — 260 с.
  12. ^ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1909 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — С. 206. — 375,XL,88,63 с.
  13. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2364, 11 адзінак захоўваньня. 1826-1920. Солаўёўская царква Канстанціна і Алены, сяло Солаўе Аршанскага павета Магілёўскай губэрні. Кліравыя ведамасьці, кнігі шлюбных вобыскаў, метрычныя кнігі, стары вопіс.
  14. ^ Кулагін. А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — С. 185. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7
  15. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2365, 3 адзінак захоўваньня. 1826-1857. Солаўская Траецкая царква, сяло Солаўе Аршанскага павета Магілёўскай губэрні. Кніга шлюбных вобыскоў, метрычная кніга, стары вопіс.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць