Мікола Нікановіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нікановіч.
Мікола Нікановіч (15 красавіка 1902, вёска Кляньнік, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць — 1944?) — беларускі пісьменьнік, перакладчык.
Мікола Нікановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 красавіка 1902 |
Памёр | 1944 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Кляньніцкай пачатковай школе, потым — у Ігумене (цяпер Чэрвень) у гімназіі. У 1918—1920 годзе удзельнічаў у партызанскай барацьбе супраць польскага войска на Беларусі. Пасьля грамадзянскай вайны быў настаўнікам у роднай вёсцы. У 1928 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць стылістам у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена». У 1933 годзе рэпрэсаваны. Высланы з Беларусі. Працаваў у рэдакцыях газэт «Уральский рабочий», «Советский Дон». У 1942 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У кастрычніку 1944 году прапаў без вестак на тэрыторыі Чэхаславаччыны.
Рэабілітаваны 24.08.1956 г. Вярхоўным Судом БССР.
Творчасьць
рэдагавацьПершае апавяданьне апублікаваў у 1923 годзе (газэта «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Золак» (1926), «Радасьць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929), аповесьцей «Мяцеліца» (1930), «У паўстанцаў» (1931), кнігі выбраных твораў «Летнім днём» (1960) і кнігі апавяданьняў, аповесьцей і замалёвак «Сьветлая даль» (1985).
Пераклаў на беларускую мову аповесьці А. Няверава «Ташкент — горад хлебны» (1930), А. Дончанкі «Ударны атрад» (1933), кнігу Я. Бурчэ «Прыгоды ў паветры» (1932). Творы Нікановіча пафасныя, узьнёслыя, рамантычныя; асноўная іх тэма — зьмены ў жыцьці паслякастрычніцкай вёскі, будаўніцтва новага жыцьця.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыкляпэдыя : у 18 т. — Менск, 2000. — Т. 11. с.336
- Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Менск, 1994. — Т. 4. с.389
- Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. — Менск, 1994. с. 403
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Творы Нікановіча на knihi.com