Курган Славы (мэмарыял)
помнік | |
Курган Славы
| |
Файл:The Mound of Glory.jpg | |
Краіна | Беларусь |
Раён | Смалявіцкі |
Каардынаты | 54°01′08″ пн. ш. 27°53′53″ у. д. / 54.01895° пн. ш. 27.89815° у. д.Каардынаты: 54°01′08″ пн. ш. 27°53′53″ у. д. / 54.01895° пн. ш. 27.89815° у. д. |
Аўтар праекту | скульптары А. Бембель, А. Артымовіч, архітэктары А. Стаховіч Л. Міцкевіч, інжынэр Б. Лапцэвіч |
Дата заснаваньня | 1966 |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня |
Стан | існуе |
Курган Славы | |
Курган Славы на Вікісховішчы |
Мэмарыя́льны ко́мплекс «Курга́н Сла́вы» — помнік у гонар подзьвігу воінаў 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай апэрацыі 1944 году, разьмешчаны ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці, на 21-м км магістралі М2 Менск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск».
Беларуская наступальная апэрацыя «Багратыён» праводзілася сіламі франтавых злучэньняў пры ўдзеле партызан. Пачалася 23 чэрвеня 1944 году і завяршылася 29 жніўня вызваленьнем Беларусі, часткі Летувы і Польшчы. Менавіта на Смалявіччыне ў ліпені 1944 году ў акружэньне трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўцаў. Дадзеная падзея атрымала назву «Менскі кацёл». Разгром гэтай групіроўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызваленьня Беларусі.
У памяць аб гераізьме савецкіх салдат і афіцэраў, а таксама ў гонар перамогі ў нямецка-савецкай вайне кіраўніцтва БССР 18 жніўня 1966 году прыняло пастанову аб збудаваньні манумэнтальна-скульптурнай кампазыцыі «Курган Славы». 30 верасьня таго ж году на месцы, дзе цяпер узвышаецца мэмарыял, была закладзена памятная пліта і праведзены мітынг, у якім прынялі ўдзел ня толькі мінчане, але і прадстаўнікі гарадоў-герояў. Удзельнікі мітынгу прынялі наказ наступным пакаленьням шанаваць памяць мінулай вайны і быць патрыётамі сваёй Айчыны. Тэкст наказу быў замураваны ў спэцыяльнай капсуле ў падмурку кургана. Збудаваньне Кургана Славы пачалося ў лістападзе 1967 году. Тысячы людзей зрабілі ў яго свой уклад і прынесьлі сюды купкі зямлі. Адкрыцьцё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 году.
Мэмарыял ствараўся аўтарскім калектывам у складзе народнага мастака, скульптара Андрэя Бембеля, скульптара А. Артымовіча, архітэктараў А. Стаховіча і Л. Міцкевіча, а таксама інжынэра Б. Лапцэвіча.
Агульная вышыня мэмарыяла складае 70,6 м. Земляны ўзгорак вышынёй 35 м завяршае скульптурная кампазыцыя з чатырох штыкоў, аздобленых тытанам, вышынёй 35,6 м кожны. Штыкі сымбалізуюць 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, што вызвалялі Беларусь. Іх аснаваньні злучае кольца з барэльефнымі выявамі савецкіх воінаў і партызан. На ўнутраным баку кальца, якое выканана ў тэхніцы мазаікі, адбіты тэкст: «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!» Акрамя таго, аснаваньне абэліска ўпрыгожваюць выявы ордэнаў Айчыннай вайны і Славы. Ад падножжа кургана да манумэнта вядуць дзьве бэтонныя лесьвіцы, кожная зь якіх мае 241 прыступку.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Д000591 |
Курган Славы (мэмарыял) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў