Аляксандар Ляўданскі
Аляксандар Мікалаевіч Ляўданскі (1893, Барысаўскі пав. Менскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Менскай вобл. — 28 жніўня 1937, Менск, НКВД) — беларускі археоляг.
Аляксандар Ляўданскі | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня (10 верасьня) 1893 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 жніўня 1937 (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг |
Навуковая сфэра | гісторыя і археалёгія |
Месца працы | |
Праца
рэдагавацьЗ 1927 у Менску; сябра гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту; загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытуту гісторыі БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Адзін з «бацькоў беларускай археалёгіі». Разам з Аляксандрам Кавеленем, Сяргеем Дубінскім зьяўляецца адным з аўтараў трохтомнага выданьня «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалёгіі. Падрыхтаваны навукоўцамі чацьвёрты том «Працаў» не пабачыў сьвет быў зьнішчаны органамі НКВД у наборы.
Рэпрэсіі
рэдагавацьЗабойства Ляўданскага, Кавалені, Дубінскага, сыход у нябыт іншых дасьледчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэньне беларускай археалягічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.
Памяць
рэдагавацьУ Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакаленьня археолягаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалёгіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |