Селішча (возера)

возера ў Беларусі
Возера
Селішча
Краіна Беларусь
Плошча 0,52 км²
Плошча вадазбору 76,8 км²
Максымальная глыбіня 14 м
Найбольшая даўжыня 1,73 км
Найбольшая шырыня 0,3 км
Даўжыня берагавой лініі 4,28 км
Аб’ём вады 2,56 млн м³
Каардынаты 55°11′34.02″ пн. ш. 28°26′5.46″ у. д. / 55.1927833° пн. ш. 28.43485° у. д. / 55.1927833; 28.43485Каардынаты: 55°11′34.02″ пн. ш. 28°26′5.46″ у. д. / 55.1927833° пн. ш. 28.43485° у. д. / 55.1927833; 28.43485
Селішча на мапе Беларусі
Селішча
Селішча
Селішча

Селішча — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Ўшачы. Знаходзіцца ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 10 км на захад ад Ушачаў. Плошча паверхні возера 0,52 км². Даўжыня 1,73 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 14 м. Аб’ём вады 2,56 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,28 км[1].

На паўночна-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Селішча.

Апісаньне

рэдагаваць

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 мэтраў. На паўднёвым захадзе і поўначы вышыня схілаў складае 14—19 мэтраў. На ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам, на захадзе і поўначы ў ніжняй частцы — пад хмызьняком; у верхняй частцы пад выганам схілы разараныя. Берагі возера нізкія, на захадзе і поўдні берагі забалочаныя, тарфяністыя.

Мелкаводная зона возера вузкая. У глыбакаводнай зоне адзначаныя тры ўпадзіны, глыбіня якіх складае 7,7, 14 і 11,5 м адпаведна. Дно вадаёма да глыбіні 1,5 м пясковае, на большых глыбінях дно высьцілаецца глеем.

Каля паўднёвага берага возера мае выспу плошчай 0,2 га (0,002 км²). Праз возера працякае рака Альзініца.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расьліннасьці складае 4—30 м, пашыраная да глыбіні 2,5 м. Падводная расьліннасьць пашыраная ў возеры да глыбіні 4,4 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, лінь, карась[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.