Селяховічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Селяхо́вічы[2] (па-расейску: Селяховичи) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе ракі Крывуля, за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 12 км на захад ад Камянцу, за 49 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Селяховічы | |
трансьліт. Sieliachovičy | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 49 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
СААТА: | 1240813111 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′33″ пн. ш. 23°40′7″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 23.66861° у. д.Каардынаты: 52°24′33″ пн. ш. 23°40′7″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 23.66861° у. д. |
± Селяховічы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адносілася да маёнтку Яленка, уласнасьць Магільніцкага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 234 рэвіскія душы.
- з 1860-х: у Войскай воласьці таго ж павету і губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Селяховіцкая сельская грамада мела больш за 500 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 57 двароў, 350 жыхароў, перасоўная школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, 3 кузьні.
- 1905: 434 жыхары.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, 40 двароў, 165 жыхароў.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Войскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 66 двароў, 318 жыхароў, пачатковая школа.
- 1941—1945: у 2-ю Сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь зьвестак 9 вяскоўцаў.
- 1948: у пачатковай школе 53 вучні.
- 1950: 67 гаспадарак, 208 жыхароў, арганізаваны калгас імя Панамарэнкі.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1964: зноў у Войскім сельсавеце.
- 1970: 231 жыхар, у калгасе «Беларусь».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 49 жыхароў
- 2005 год — 66 жыхароў, 33 двары[3]
- 1999 год — 69 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». Працуе крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 84
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 84.