Рыніт

запаленьне носу

На́смарк (рыні́т; грэц. Ῥίςнос) — запаленьне сьлізьніцы носа.

Насмарк
H'Mong babygirl - mũ mèo nhỏ.jpg
Сынонімы возгры[1], катар[2][3], на́смарга[4], насьпель[5], рыніт
Спэцыяльнасьць імуналёгія
Сымптомы частае чханьне, выдзяленьні з носа і закладзенасьць
Ускладненьні разрастаньне або аслабленьне сьлізьніцы носа
Звычайна праяўляецца сьверб у носе
Віды алергічны, востры і пажыцьцёвы
Прычыны абмаражэньне, алергія
Фактары рызыкі інфэкцыя ў носаглотцы, забруджанасьць жытла, скучанае пражываньне
Сходныя станы адэноіды
Прафіляктыка штодзённае праветрываньне жытла, нашэньне мэдычнай маскі, нізкаалергеннае харчаваньне, прышчэпка ад грыпу, дэгельмэнтызацыя і загартоўка
Лячэньне фізыятэрапія
Лекі судзіназвужальныя для носа, супраць бактэрыяў і вірусаў
Насмарк у Вікісховішчы

Віды: алергічны, востры і пажыцьцёвы. Часта бывае праявай інфэкцыі адру, грыпу і дыфтэрыі. Сярод жывёлаў часьцей хварэе маладняк. Пры лячэньні выкарыстоўваюць фізыятэрапію[6], судзіназвужальныя лекі для носа, а таксама лекі супраць бактэрыяў і вірусаў. Пры захворваньні 4 і болей разоў за год дзеці трапляюць у 2-ю групу здароўя з марфалягічнымі, функцыянальнымі парушэньнямі[7].

ВідыРэдагаваць

ПапярэджаньнеРэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў і нашэньне мэдычнай маскі пры скапленьні людзей, а таксама ўніканьне тытунепаленьня і грамадзкага транспарту. Цэнтральнае ацяпленьне можа прыводзіць да сухасьці паветра ў доме, што выклікае падсыханьне сьлізьніцы носа падчас сну, таму ўзімку для зьніжэньня ўспрымальнасьці да вірусаў карысна закапваць у нос фізыялягічную рашчыну солі 1—2 разы на дзень. Найлепшая тэмпэратура паветра ў памяшканьні — 18—20 °C удзень і на 2—4 °C ніжэйшая ноччу. Улетку лепей насіць 1 слой адзеньня, увесну і ўвосень — 2, а ўзімку — 3. Пры гэтым, бялізна мае быць зь ільну або бавоўны. Сярод іншага, карысна пазьбягаць павышанай пачуцьцёвай нагрузкі ў выглядзе кампутарных гульняў і прагляду тэлевізара. Станоўчы ўплыў нясуць дзённы сон у дадатак да падоўжанага на гадзіну начнога і прагулкі на сьвежым паветры. Таксама раюць нізкаалергеннае харчаваньне. У ежы маюць рэгулярна прысутнічаць агародніна і садавіна, кісламалочныя вырабы і гарэхі, семкі і гарбуз, белакачанная капуста і тлустая рыба. Супраць акісьленьня дапамагаюць морква і сьлівы, цыкорый, вінаград і мандарыны. Зь мяса найлепш пасуюць курыная грудка і ялавічны язык. Сярод іншага, варта рэгулярна ўжываць авёс і грэчку, проса, талакно і пятрушку[7].

Пры загартаванасьці падчас ахалоджваньня тэмпэратура ў поласьці носа зьніжаецца толькі на 0,3—0,5 °C. Таму варта рэгулярна загартоўвацца ўзьдзеяньнем холада цягам 10—20 хвілінаў. Для мясцовай загартоўкі можна некалькі разоў на дзень мыць рукі, твар і за вушамі халоднай вадой, а таксама паласкаць горла вадой пакаёвай тэмпэратуры. Таксама спрыяльна ўзьдзейнічаюць гімнастыка, масаж твару і правільнае насавое дыханьне. Сярод іншага, праз кожныя 1—3 дні мыюць ногі халаднаватай вадой з паступовым на 2—3 °C за раз паніжэньнем тэмпэратуры ад +27 да +16 °C. Выкарыстоўваюць і канстрасны душ, калі на 30—40 сэкундаў павышаюць тэмпэратуру да +40°C, пасьля чаго апускаюць яе на 15—30 сэкундаў да +15°C. Іншым спосабам ёсьць прабежка з халоднага пакоя ў цёплы і назад, калі ў спальні прыадчыняюць вакно для паніжэньня тэмпэратуры паветра да +15°C. Мультывітаміны асабліва карысныя пры слабым апэтыце і пажыцьцёвых хваробах органаў страваваньня. Сярод іншага, варта ўжываць прабіётыкі і прэбіётыкі для ўзнаўленьня мікрафлёры кішачніка. Урэшце, хваробу папярэджвае прышчэпка ад грыпу А і Б, гемафільнай палачкі і пнэўмакока. Таксама варта прыбягаць да ачысткі пажыцьцёвых ачагоў інфэкцыі, якімі бываюць паднябенныя міндаліны. Двойчы на год карысна праводзіць дэгельмэнтызацыю[7].

ЧыньнікіРэдагаваць

Хваробе спрыяюць пажыцьцёвая інфэкцыя ў носаглотцы і забруджанасьць побытавых памяшканьняў, скучанае пражываньне ў камунальнай кватэры або інтэрнаце і пашкоджаньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы ў выніку гіпаксіі. Адмоўна ўплывае харчаваньне зь нястачай бялку, вітамінаў і мікраэлемэнтаў пры адначасным лішку вугляводаў. У маленстве хваратворна можа ўплываць раньні пачатак наведваньня дзіцячых ясьляў з 1—1,5 году. Урэшце, шкодзяць забруджанае паветра ў навакольлі і парушэньне тэрмарэгуляцыі цела. Раньняй успрымальнасьці да хваробы спрыяе неданошанасьць і затрымка ўнутрывантробнага разьвіцьця, а таксама спадчынны дыятэз на раздражняльнікі[7].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сяргей Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, Аляксандар Сітнік, Ірына Каваленка. насморк — возгры, насмарк // Кароткі расейска-беларускі фармакалягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1995.
  2. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. катар м. — насморк // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. насморк — катар // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. насмарга ж. — насморк // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5
  5. ^ Віктар Варанец. насморк — насьпель м. // Расейска-беларускі, беларуска-расейскі слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, 2001.
  6. ^ а б Рыніт, насмарк // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 516. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  7. ^ а б в г Сьвятлана Барысенка. То рыніт, то бранхіт // Краіна здароўя. — 12 лютага 2014. — № 2 (313).