Абмаражэньне
Абмаражэньне — пашкоджаньне тканак скуры праз замярзаньне. Найчасьцей закранае аддаленыя ад сэрца вялікія адчыненыя ўчасткі скуры. Ускладненьне вядзе да зьмярцьвеньня тканак.
Абмаражэньне | |
Спэцыяльнасьць | рэаніматалёгія |
---|---|
Абмаражэньне ў Вікісховішчы |
Папярэджаньне
рэдагавацьПашкоджаньне прадухіляецца праз выхад на мароз у шматслойным адзеньні і змазваньне твару і рук тлустым крэмам (здор, камфорны алей і шмалец), расьціраньне твару толькі сухой далоньню і ўсьміханьне, жвавы рух на марозе і адпачынак па вяртаньні ў цёплае месца. Варта ўнікаць нашэньня мэталічных упрыгожваньняў, прагулак на галодны страўнік, паленьня цыгарэтаў і піцьця алькаголю на марозе. Таксама адзеньне і абутак маюць быць цёплымі, сухімі і непрадзімальнымі з натуральнай поўсьці і скуры. Галаўны ўбор і капюшон маюць захінаць вушы. Захоўваньню цеплыні спрыяюць шарсьцяныя шкарпэткі і пальчаткі (рукавіцы), шалік і абутак са сьцілкамі (валёнкі)[1].
Чыньнікі
рэдагавацьПашкоджаньню спрыяе цеснае і вільготнае адзеньне і абутак, цялеснае ператамленьне, голад, змушанае працяглае нерухомае і нязручнае становішча, папярэдняя халадавая траўма, паслабленьне перанесенымі хваробамі, патлівасьць ног, хранічныя хваробы сасудаў ніжніх канцавінаў і сардэчна-сасудзістай сыстэмы, цяжкія мэханічныя пашкоджаньні з стратай крыві, паленьне[2].
Праявы
рэдагавацьПашкоджаньне выяўляецца праз паколваньне і бледнасьць скуры, пасьля саграваньня ўзьнікае боль, ацёк і пухіры на скуры[3].
Беларусь
рэдагавацьУ 2000—2011 гг. па хуткую мэдычную дапамогу з абмаражэньнем зьвярталіся ад 1,5 тыс. да 3,5 тыс. чалавек за год[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прафіляктыка абмаражэньня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 30 студзеня 2012 г. Праверана 12 жніўня 2013 г.
- ^ Абмаражэньне // Гарадзенскі гарадзкі выканаўчы камітэт Праверана 12 жніўня 2013 г.
- ^ Вольга Шаўко. Пры халадовай траўме кожная хвіліна дарагая // Зьвязда : газэта. — 9 студзеня 2008. — № 3 (26116). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Надзея Нікалаева. Каб ня стаць ахвярай маразоў // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2012. — № 20 (27135). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- АП. Як выратавацца ад холаду // Наша Ніва, 30 лістапада 2010 г. Праверана 12 жніўня 2013 г.
- Абмаражэньне: першая дапамога // БелТА, 30 студзеня 2012 г. Праверана 12 жніўня 2013 г.
Гэта — накід артыкула пра дэрматалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |