Грып
Грып — вострае інфэкцыйнае захворваньне дыхальных шляхоў, якое выклікаецца вірусам грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (ВРВІ). Пэрыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэміяў і пандэміяў. У цяперашні час выяўлена болей за 2000 варыянтаў віруса грыпа, якія адрозьніваюцца паміж сабой антыгенным спэктрам[1].
Нярэдка словам «грып» ва ўжытку таксама называюць любое вострае рэсьпіраторнае захворваньне (ВРВІ), што памылкова, балазе акрамя грыпу на сёньняшні дзень апісана яшчэ болей за 200 відаў іншых рэсьпіраторных вірусаў (адэнавірусы, рынавірусы, рэсьпіраторна-сынтыцыйныя вірусы і інш.), якія выклікаюць грыпападобныя захворваньні ў чалавека[2].
Цягам 1991—2011 гг. прадугледжаны лябараторыямі Сусьветнай арганізацыі здароўя склад прышчэпкі ад грыпу ў больш як 90% выпадках супадаў з выяўленымі варыянтамі вірусаў[3].
Папярэджаньне
рэдагавацьХваробу прадухіляе прышчэпка, уніканьне зборышчаў людзей, нашэньне хворымі масак пры здаровых людзях, уніканьне дотыку да носа і рота, частае мыцьцё рук, прагулкі па вуліцы, штодзённае скразное праветрываньне памяшканьняў, мыцьцё падлогі і ўвядзеньне салявога раствору ў насавыя хады[4].
Беларусь
рэдагавацьУ 2011 годзе ад хваробы пацярпела каля 3% насельніцтва Беларусі. Прышчэпку ад грыпу зрабілі каля 32% жыхароў краіны[3]. У 2015 г. ад грыпа прышчапілі 41% жыхароў, што прывяло да скарачэньня захворваньня да 0,06% насельніцтва[5].
У 2018—2019 гадах Беларусь апынулася адзінай краінай у Эўропе, дзе ад грыпу прышчапілі звыш 75 % пажылых людзей паводле пляну Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (Швайцарыя). Пагатоў, толькі 4 краіны выканалі плян на 60 % —Брытанія, Ірляндыя, Партугалія і Расея. У палове краінаў Эўропы прышчапілі менш за 35 % пажылога насельніцтва. Звыш 80 % лекарскага пэрсаналу прышчапілі толькі ў 5 краінах — Армэніі, Беларусі, Казастане, Малдове і Расеі. У іншых краінах прышчапілі менш за 50 % лекараў і мэдсясьцёр[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ NIH Research Matters has moved
- ^ Роль респираторных вирусов при бронхиальной астме (рас.)
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. Мыйце рукі і «разгружайцеся» // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2012. — № 12 (27127). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Яўген Камароўскі, Tut.by. Сьвіны грып як люстэрка, у якім відаць усё // Зьвязда : газэта. — 5 лістапада 2009. — № 210 (26568). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ганна Багіно. Вакцынацыя супраць грыпу // Газэта «Зьвязда», 28 кастрычніка 2016 г. Праверана 29 кастрычніка 2016 г.
- ^ У Эўрапейскім рэгіёне толькі Беларусь выканала плян па вакцынацыі пажылога насельніцтва ад грыпу - СААЗ // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 16 сьнежня 2012 г. Праверана 28 сьнежня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрып — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў