Морква
Морква — род расьлінаў сямейства парасонавых.
Морква | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Араліякветныя |
Сямейства | Парасонавыя |
Род | Морква |
Віды | * Daucus aureus |
Бінамінальная намэнклятура | |
Daucus | |
Морква — двухгадовая расьліна (часам адно- ці шматгадовая), у першы год росту ўтварае разетку зь лісьця да караняплод, на другі год — куст з насеньнем.
Шырока пашыраная ў міжземнаморскіх краінах, Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зэляндыі ды Амэрыцы (да 60 відаў).
Найбольш вядомая морква пасяўная (культурная, Daucus sativus, Daucus carota) — двухгадовая расьліна з грубым дравяністым белаватым ці ружовым карэньнем. Культурная марква падзяляецца на сталовую і кармовую. Суквецьце — 10—15-прамянёвы складны парасон, прамяні шарахавата-апушчаныя, распушчаныя пад час квітненьня. Кветкі з дробнымі зубчыкамі чашачкі ды белымі, чырванаватымі ці жаўтаватымі пялёсткамі. У цэнтры парасону цёмна-чырвоная кветка. Плады — дробныя, эліптычныя двухнасеньнікі даўжынёю 3-4 мм. Квітнее ў першы год (чэрвень — ліпень).
Караняплод мясісты, канічны, цыліндрычны ці вераценападобны, масаю ад 30-300 г і болей.
Ужываньне
рэдагавацьКараняплоды выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і вараным выглядзе, вырабляюць сокі, а з насеньня — настойкі. У караняплодах утрымліваюцца каратыноіды — каратыны, фітаэн, фітафлюен ды лікапін; вітаміны В, В2, пантатэнавая кісьля, аскарбінавая кісьля; фляваноіды, антацыянідыны, цукар (3-15%), тлушчы і этэрны алей, умбэліфэрон; у насеньні — этэрны алей, флявонавыя злучэньня і тлушчы. Кветкі месьцяць антацыянавыя злучэньні і фляваноіды (кверцэтын, кемпфэрол).
У мэдыцыне морква выкарыстоўваецца пры гіпа- і авітамінозах. Паляпшае эпітэлізацыю, актывуе ўнутрывузавыя акісьляльна-аднаўляльныя працэсы, рэгулюе вугляводны абмен, мае лёгкае паслабляльнае дзеяньне.
Насеньне выкарыстоўваюць для прыгатаваньня лекавых сродкаў, напр. даўкарыну, які валодае спазмалітычным дзеяньнем, падобным да дзеяньня папавэрыну, келіну, пашырае каранарныя судзіны; ужываецца пры атэрасклярозе, каранарнай недастатковасьці з прызнакамі стэнакардыі. З насеньня атрымліваюць экстракты ды этэрны алей для касмэтыкі й водаратэрапіі. У народнай мэдыцыне дзікая морква прымяняецца як проціглісны і паслабляльны сродак.
-
Daucus carota
-
Daucus carota subsp. maximus — Museum
Вырошчваньне
рэдагавацьНасеньне морквы пачынае прарастаць пры тэмпэратуры глебы 4—5 °C. Пры гэтым прарастаньне доўжыцца да 20 дзён. Пры тэмпэратуры 15—20 °C прарастаньне займае 8—10 дзён. Найлепшая тэмпэратура для вырошваньня морквы — 20—25 °C. Для паскарэньня прарастаньня і атрыманьня дружных усходаў насеньне замочваюць і трымаюць у вільготным стане да ўзыходу. Моркву сеюць у канцы красавіка — пачатку траўня на глыбіню 1—2 см. Разам зь ёй высяваюць насеньне такіх маячных расьлінаў, як кальрабі, радыска і салата, што дазваляе раней пачаць рыхленьне і барацьбу з пустазельлем. Адлегласьць між радамі пасеваў мае складаць 25 см, а між расьлінамі пасьля прарэжваньня — 3—6 см. Найлепшымі для морквы глебамі служаць супяшчанікі і суглінікі з нэўтральнай рэакцыяй. Пры гэтым пасуе месца з добрым асьвятленьнем цягам усяго дня. Найбольш спрыяльныя папярэднікі для высеву морквы — раньняя бульба, тамат, цыбуля, агурок і капуста[1].
Сярод угнаеньняў найбольшая колькасьць азоту патрабуецца ў 1-й палове вэгэтацыйнага пэрыяду, а калю — у 2-й пры ўтварэньні караняплода. Фосфар аднолькава выкарыстоўваюць цягам усяго вэгэтацыйнага пэрыяду. Таксама моркве патрабуецца шмат вапня, таму кіслыя глебы пад яе пасевы варта вапнаваць. Таксама перад пасевам карысна ўносіць у глебу попел па 100—150 грамаў на 1 кв.м. Сярод іншага, росту спрыяе ўнясеньне аміячнай салетры па 20 грамаў на кв.м, супэрфасфату і хлёрыстага калю па 30 грамаў на кв.м у сумесі з торфам і перагноем. Аднак сьвежы гной пагаршае якасьць караняплодаў морквы[1].
Пасьля ўзьнікненьня 2—3 лістоў сапраўдных лістоў моркву падкормліваюць рашчынай птушынага памёту ў суадносінах 1:10 з вадой або гнаявой жыжкі ў суадносінах 1:5. На глебе зь нястачай азоту праводзяць 2 падкормкі мачавінай. Першую такую падкормку робяць пасьля ўзьнікненьня ўсходаў па 2 грамы на кв.м, а другую — пры ўтварэньні 4—5 лістоў па 4 грамы на кв.м. Апошнюю падкормку даюць у сухім выглядзе пасьля канчатковага прарэджваньня морквы. Яна ўлучае супэрфасфат па 5 грамаў на кв.м і хлёрысты каль па 2—3 грамы на кв.м. Іх лепей уносіць у баразёнкі на адлегласьці 10 см ад радка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ірына Тамковіч. Пасеем моркву правільна // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2014. — № 71 (27681). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
рэдагаваць- Л. Г. Крецу Л. Г. Домашенко М. Д. Соколов — Мир пищевых растений — Кишинев — «Тимпул» — 1989 — С.231