Апэты́т (лац. Appetitus — імкненьне, жаданьне) — адчуваньне, зьвязанае з патрэбай у ежы, а таксама фізыялягічны мэханізм, які рэгулюе паступленьне ў арганізм харчовых рэчываў.

Апэтыт цесна зьвязаны зь дзейнасьцю харчовага цэнтру, пераважна зь ягонымі аддзеламі ў гіпаталямусе й кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу. Апэтыт вызначаецца прыходнай у харчовай цэнтар інфармацыяй аб умовах харчаваньня, паступленьні й засваеньні ежы, расходаваньні харчовых запасаў. Апэтыт ня вынікае за вычарпаньнем запасаў арганізму, а папярэджвае яго, таму шматлікія раздражняльнікі, якія фармуюць апэтыт, могуць зьмяняць сваё сыгнальнае значэньне ў адпаведнасьці са зьмяненьнем звыклага рэжыму харчаваньня.

Узбуджэньне апэтыту залежыць ад утрыманьня ў крыві прадуктаў прамежкавага абмену, узроўню засваеньня іх вузамі, ўтрыманьня ў тканках вады, стану тлушчавых запасаў, скарачэньняў пустога страўніка, паніжэньня тэмпэратуры цела, а таксама ад шматлікіх зьнешніх раздражняльнікаў, зьвязаных з умоўна-рэфлекторнай дзейнасьцю, як то выгляд і пах ежы, звыклая абстаноўка і іншыя. Тармажэньне апэтыту наступае ў выніку акта ежы, расьцяжэньня сьценак страўніка ежай, усмоктваньня й засваеньня прадуктаў ейнага расшчапленьня, зьмены гарманальнага фону.

Глядзіце таксама

рэдагаваць