Рыгор Пархоменка

беларускі пісьменьнік, маляр

Рыго́р То́даравіч Пархо́менка (12 лютага 1904, Ворша — верасень 1943, ?; па-расейску: Григорий Фёдорович Пархоменко) — беларускі пісьменьнік, мастак. Друкаваўся пад псэўданімамі Г. Нядоля; Р. Нядоля; Рыгор Нядоля[1].

Рыгор Пархоменка
Род дзейнасьці малярства, літаратура
Дата нараджэньня 12 лютага 1904(1904-02-12) (120 гадоў)
Месца нараджэньня
Прычына сьмерці зьнік бязь вестак падчас II сусьветнай вайны
Дата зьнікненьня верасень 1943
Месца вучобы Магілёўскі Беларускі дзяржаўны пэдагагічны тэхнікум
Занятак маляр
Гады дзейнасьці 1924—1941
Псэўданім Рыгор Нядоля[1]
Жанры акварэль, апавяданьне
Бацька Тодар Пархоменка
Заява Рыгора Пархоменкі ў Магілёўскаю філію «Маладняка».

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Воршы ў 1904 годзе ў сям’і выкладчыка вобразнага мастацтва й мастака Тодара Пархоменкі. Вучыўся ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме[2]. Кіраваў мастацкай студыяй пры вайсковай частцы ў Магілёве[3]. Чалец Магілёўскай філіі «Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў».

Першы арганізацыйны сход Магілёўскай філіі «Маладняку» адбыўся 15 лютага 1925 году[4]. Рыгор Пархоменка 17 кастрычніка 1925 году далучыўся да Магілёўскай філіі «Маладняку»[5][a] й пазьней Магілёўскай акруговай філіі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП’а)[b]. Друкаваўся ў літаратурных зборніках «Дняпроўскія ўсплёскі» і «Раньне», газэтах і часопісах: «Малады араты», «Магілёўскі селянін», «Чырвоная зьмена»[1].

У чэрвені 1941 году прызваны Магілёўскім вайсковым камісарыятам у войска радавым. Асуджаны 10 ліпеня 1942. Артыкул 58-10 ч. 2 на 7 гадоў. Зьнік бязь вестак у верасьні 1943 году[6][7].

Пархоменка Рыгор Тодаравіч. Магілёў, нар. ў Воршы ў 1904 г. Студэнт Магілёўскага Белпэдтэхнікуму.
Акварэлі: № 456 «У дзень жалю», № 457 «Беларуская казка», № 458 «У ложка хворай», № 459 «На перад!», № 460 «Спатканьне», № 461 «Чырвоныя кавалерысты».[2]
Рыгор Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6.
№ 192 «Камсамолка».[10]
Усебеларуская Асацыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Рыгор Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6.
Акварэлі: № 143 «Будзёнаўцы», № 144 «Нямецкі акупант», № 145 «Кавалерысты», № 146 «Праз бар’ер», № 147 «Артылерысты», № 148 «Пагоня», № 149 «Выпуск паравозу».[11]
  • Бацька — мастак Тодар Пархоменка.
  • Жонка — Пархоменка А. С. жыла ў Магілёве, Ленінградзкі перавулак 10.[7]

Кнігапіс

рэдагаваць
  1. ^ Чальцы Магілёўскай філіі: Васіль Гарбацэвіч, Кастусь Губарэвіч, Міхась Ланда, Юрка Лявонны, Наля Маркава, Рыгор Нядоля (Пархоменка)
  2. ^ Чальцы Магілёўскай філіі: В. Галіцкі, Юрка Гандлеўскі, Кастусь Губарэвіч, Міхась Клімковіч, Аркадзь Куляшоў, Юрка Лявонны, Наля Маркава, Акуліна Мялешкіна, Рыгор Нядоля (Пархоменка), Валянцін Таўлай.
  1. ^ а б в Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў (XVI—XX стст.). — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 95, 191. — 207 с. — 4000 ас.
  2. ^ а б Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі. — Менск: 1925. — С. 21 (№№ 456—461). — 44 с. — 2000 ас.
  3. ^ Дробов, Леонид. Живопись Советской Белоруссии (1917-1975 гг.) / под редакцией А. С. Лиса . — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 8. — 302 с.
  4. ^ Хроніка беларускае культуры. У «Маладняку». // Полымя : часопіс. — 1925. — № 2. — С. 206.
  5. ^ Усебеларускае Аб'яднаньне паэтаў і пісьменьнікаў «Маладняк» пры Інстытуце беларускай культуры «Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва». — фонд 225, воп. 1, адз. зах. 9, арк. 92. Заява ў Магілёўскую філію літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк».
  6. ^ Документы военных трибуналов, особых отделов и др. о репрессиях военнослужащих Советской Армии в 1941-1945 гг. (рас.) — ЦАМО ф. 58, воп. 818883, спр. 774.
  7. ^ а б Копии документов военных трибуналов, особых отделов и др. о репрессиях военнослужащих Советской Армии в 1941-1945 гг. (рас.) — ЦАМО ф. 58, оп. 977520, д. 549.
  8. ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4. 1917—1941.. — С. 46, 47. — 352 с. — 2450 ас. — ISBN 5-343-00157-2
  9. ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. С. 368.
  10. ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандар Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касталянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 11 (№ 192). — 30 с. — 500 ас.
  11. ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхайла Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 12 (№№ 143—149). — 17 с. — 500 ас.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць