Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899; Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — 5 лістапада 1954; Менск, БССР) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімну БССР «Мы, беларусы».

Міхась Клімковіч
Міхась Клімковіч.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 лістапада 1899
Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя (цяпер Барысаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь)
Памёр 5 лістапада 1954
Менск, БССР
Пахаваны Вайсковыя могілкі
Сужэнец Марыя Язэпаўна Клімковіч[d]
Дзеці Сьвятлана Клімковіч і Мая Міхайлаўна Клімковіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, празаік, крытык
Мова беларуская мова

Зьмест

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (народны настаўнік). Настаўнічаў, служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.

У 1932—1934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[1].

У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 г.

Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).

З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Сьвятлану. Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.

ТворыРэдагаваць

Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.

  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
  • Драматычная трылёгія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
  • П’еса «Адплата»
  • Лібрэта да опэр і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары»
  • Пераклады на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх аўтараў і інш.

У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера».

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ Жанна Васанская (3 траўня 2002) Большие родители и их дети(рас.). «БДГ. Для служебного пользования». Праверана 20 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць