Тодар Пархоменка
То́дар Рыго́равіч Пархо́менка (нар. 1869, ?, Магілёўская губэрня[1] — † 1940, Магілёў) (па-расейску: Фёдор Григорьевич Пархоменко) — беларускі мастак, калескі дарадца, выкладчык маляваньня ў Магілёўскім Настаўніцкім інстытуце й вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме.
Тодар Пархоменка лац. Todar Parchomienka | |
Імя пры нараджэньні | Пархоменка, Фёдар Рыгоравіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1868 |
Дата сьмерці | 1940 |
Адукацыя | Віленская школа маляваньня Івана Трутнева |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка, маляванка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся ў Віленскай школе маляваньня Івана Трутнева.[2] Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў наглядчыкам у нядзельным клясе тэхнічнага чарчэньня й маляваньня пры Віленскай школе маляваньня з 1895.[3] У 1896 годзе працаваў наглядчыкам кляса ў Віленскай школе маляваньня.[4] З 25 сакавіка [ст. ст. 13 сакавіка] 1897 да 1902 году настаўнік іканапісу ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі й пражываў на Антокалі ў доме Канапацкаго.[5] Адначасова працаваў настаўнікам маляваньня ў двухкляснай вучэльні Марыі Вінаградавай у 1900-92 гг. і пражываў на Вілейскай вуліцы ў доме Вішнеўскага, дом 8. кватэра 1.[6]
Ён атрымаў месца настаўніка чыстапісаньня, чарчэньня й маляваньня ў Аршанскай трох кляснай вучэльні ў 1902.[7] У 1903 годзе прадставіў свае працы ў Пецярбурскую Акадэмію майстэрстваў і атрымаў права выкладаньня маляваньня ў сярэдніх навучальных установах.[8] З 1903 году па 1907 год у Аршанскай жаночай гімназіі выкладаў графічнае мастацтва, потым настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Магілёўскіх вучэльнях.[9][10][11]
У Магілёве дзейнічала з канца 19 стагодзьдзя Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Тодар Пархоменка кіраваў прыватнай мастацкай школай.[12][13][14]
З 1915 году выкладчык маляваньня, чарчэньня ў Магілёве ў Настаўніцкім інстытуце (Быхаўская вуліца, дом 22), у мужчынскай духоўнай вучэльні (Быхаўская вуліца, дом 11) й графічнае мастацтва ў прыватнай жаночай гімназіі Касовіч О. Н. Жыў на вуліцы Ўсьпенскай, дом 18.[15][16] Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме ў 1925 годзе. Жыў на вуліцы Пляханава, дом 6.
Творчасьць
рэдагавацьПархоменка стварыў шмат краявідаў Вільні, ваколіц Воршы й Магілёву. З асаблівай пяшчотай ашчадна адлюстроўваў у сваіх графічных пэйзажах ваколіцы гарадкоў і мястэчак, беларускія лясы, рэчкі, балоты. Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Лес на Аршаншчыне», «Ваколіцы Магілёва», «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (Пяро, 1902), «Быхаўскі рынак у Магілёве», партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Пяро, 1925). Прымаў удзел у выставах у Вільні, Магілёве й Менску. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Калотновер у рэцэнзіі на пэрсанальную выставу 1939 году піша, што твораў налічваецца каля дзьвух тысячаў, розных тэхнік і жанраў, найбольш зь іх — краявіды.[17] Большасьць прац зьнікла ў вайну 1941—44 гг.
Сямья
рэдагаваць- Сын Рыгор Пархоменка (*1904, Ворша — †1943, ?) — мастак, пісьменьнік.
Выставы
рэдагаваць- 1924 — Магілёў. Выстава магілёўскіх мастакоў, у якой удзельнічалі Тодар Пархоменка, Дзьмітры Чамаданаў[a] і іншыя.
- 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Пархоменка Тодар Рыгоравіч. Магілёў, нар. ў Вільні ў 1869 г. Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме. № 462. Аколіцы Магілёву. — Акварэль. № 463. Магілёў у паводкі. — Акварэль. № 464. Партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Кудзелькі). — Пяро. № 465. Лес у Варшаншчыне.[21]
- 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. № 193. Быхаўскі рынак у Магілёве.[22]
- 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Пастушок», «Бабка з Палыкавіч»[23], «Замак Паскевіча ў Гомелі», «Від Воршы»[24].
- 1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. Акварэлі. № 150. Уход немцаў з Магілёву. № 151. Партызаны. №. 152. Выперадкі.[25]
- 1939 — Магілёў. Лістапад 1939 г. Пэрсанальная выстава прац да пяцідзесяцігодзьдзя творчай дзейнасьці[17][26].
- 1940 — Масква. Выяўленчае мастацтва Беларускай ССР. Адкрыта 6 чэрвеня 1940 году ў Маскве, у Выставачным павільёне Цэнтральнага парка культуры й адпачынку ім. А. М. Горкага, у дні дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Закрылася ў верасьні 1940 года[27].
Узнагароды
рэдагаваць- Пахвальны ліст ЦБ краязнаўства за лепшыя экспанаты, якія былі выстаўлены на 1-й усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і зарысовак (1928)[28].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Дзьмітры Іванавіч Чамаданаў — стацкі дарадца, кавалер ордэна Св. Станіслава 2, 3 ступені, і Св. Ганны 3 ступені, выхаванец Строганаўскай вучэльні, настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Віленскіх вучэльнях 1866-91 гг. і з 1907 году ў Магілёве.[18][19][20]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С. 310. — 334 с.
- ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 99, 156, 261. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1895 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1894. — С. 158.
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1896 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1895. — С. 73.
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1902год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1901. — С. 84, 122. — 719 с.
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1903 год. / Хотунцовъ Г. А.. — Вильна: 1902. — С. 88. — 687 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1902 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1902. — С. 146. — XXXI,341,100.XXXVI с.
- ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789. Оп. 12 1903 г. «И». Д. 95. 9 л. — Академия художеств Министерства императорского двора. Пархоменко, Федор Григорьевич.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1904 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1904. — С. 169, 170. — 336 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1905 год. / рэд. Данилов Г. Г.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1905. — С. 277. — LXXXI,353.CC,50 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1907 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1907. — С. 199. — 302,151.V с.
- ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 260, 261. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
- ^ Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С. 219. — 334 с.
- ^ «Магілёў». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 — С. 450.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1915 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1915. — С. 34, 37. — XIV,289,195 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1916 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1915. — С. 29, 32, 34. — 256,X,69,72 с.
- ^ а б Калатновер Г. Выстаўка работ мастака Ф. Пархоменкі. (бел.) // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная газэта. — 1939, 5 лістапада. — С. 4.
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1869 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1869. — С. 74, 84, 88. — XIV,32,247,54,13,88 с.
- ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1891 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1890. — С. 106, 132, 135. — 673 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1907 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1906. — С. 91, 93. — 302,151.V с.
- ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі; мастакі: Анатоль Тычына, Міхаіл Эндэ. — Менск: 1925. — С. 22 (№№ 462—465). — 44 с. — 2000 ас.
- ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандр Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касталянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 11 (№ 193). — 30 с. — 500 ас.
- ^ Шашалевіч А. Першая Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты— сакавік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 3—10, 6.
- ^ Хроніка беларускай культуры. У БелДзяржМузэі… // Полымя : часопіс. — 1928. — № 3. — С. 240, 241.
- ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхаіл Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 12 (№№ 150—153). — 17 с. — 500 ас.
- ^ Персональные и групповые выставки советских художников. 1917—1947. Справочник / составители: Алоян (Каримова) З. Р. и др.. — Москва: 1989. — С. 112. — 280 с. — 3500 ас. — ISBN 5-269-00368-6
- ^ Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т. 2. 1933—1940. — С. 356, 357. — 584 с. — 4000 ас.
- ^ Хроніка беларускай культуры. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 10. — С. 243.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 99, 156, 261. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4. 1917 — 1941.. — С. 39, 41, 78, 97. — 352 с. — 2450 ас. — ISBN 5-343-00157-2.
- Грамыка, М. В. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы XX стагоддзя. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 10, 24, 33, 34, 138, 152. — 167 с. — ISBN 978-985-08-1348-0
- «Магілёў». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 — С. 450.
- Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / Рэдакцыйная калегія: Вішнеўскі М. І. і інш.. — Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2003. — С. 47. — 260 с. — ISBN 985-480-015-6
- Шаура, Рыгор Фёдаравіч. Развіццё народнага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXI ст.. — Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. — С. 118. — 384 с. — ISBN 985-6579-99-6
- Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1965. — Т. 1. 1917—1932. — С. 166, 239, 325. — 555 с. — 3000 ас.
- Дробов, Леонид Никанорович. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С. 137, 219, 225, 250, 251, 310. — 334 с.
- Дробов, Леонид Никанорович. Живопись Советской Белоруссии (1917-1975 гг.) / под редакцией А. С. Лиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 26. — 302 с.
- Езерская, Нина Анатольевна. Передвижники и национальные художественные школы народов России. — Москва: Изобразительное искусство, 1987. — С. 146, 147. — 286 с. — 10 000 ас.
- Кацер Михаил Сергеевич. «Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода : очерки» / Вступ. ст. З. Азгур. — Минск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 191. — 202 с. — 1100 ас.
- Орлова, Марина Александровна. Искусство Советской Белоруссии : живопись, скульптура, графика : очерки / консультанты: П. Н. Гавриленко, Е. В. Аладова. — Москва: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С. 29, 30, 33, 34, 69, 284. — 326 с. — 2600 ас.