Васіль Гарбацэвіч

беларускі пісьменьнік

Васіль Савельевіч Гарбацэвіч (19 красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора), Пухавіцкі раён17 верасьня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мэмуарыст, пэдагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].

Васіль Гарбацэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 (19) красавіка 1893
Памёр 17 верасьня 1985(1985-09-17) (92 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мэмуарыст, драматург, настаўнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў Рагачоўскую настаўніцкую сэмінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Менскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім пэдагагічным тэхнікуме (1924—1929).

Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк» (1925–1928).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад горадам Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Меншчыне (1933—1941, 1945–1957).

Сябра СП СССР з 1981 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкаваўся з 1923 г. Яго п’еса «Вясельле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ у 1921 годзе. Іншыя п’есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра дзейнасьць дукорскіх партызан супраць польскіх жаўнераў) апублікавана і пастаўлена ў 1923 годзе, асобнае выданьне ў 1959; «К бяздоньню» (пастаўлена ў 1922 годзе), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927 годзе), «Песьні нашых дзён» (прысьвечана калектывізацыі, 1930).

У 1983 годзе выйшаў зборнік п’ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з Максімам Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).

Для творчасьці характэрна адчуваньне сучаснасьці, насычанасьць маляўнічымі фальклёрнымі матывамі, яркая сцэнічнасьць, глыбокае веданьне народнай мовы[2].

Узнагароды

рэдагаваць
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
  • ордэн Айчыннай вайны I ступені
  1. ^ Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Менск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. ^ Васіль Савіч Гарбацэвіч(недаступная спасылка)

Літаратура

рэдагаваць
  • БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. — С. 54.
  • Гарбацэвіч Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 2. — С. 116.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. — С. 121.
  • Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць