Маладняк (часопіс)

беларускі часопіс

«Маладняк» — літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс, які выдаваўся ў 1923—1932 гадах.

Друкаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады твораў пісьменьнікаў іншых краінаў, клясыкаў сучаснай літаратуры, артыкулы па пытаньнях беларускай літаратуры і мастацтва. У часопісе друкаваліся творы Янкі Купалы, Андрэя Александровіча, 3ьмітра Астапенкі, Сымона Баранавых, Петруся Броўкі, Платона Галавача, Пятра Глебкі, Аляксея Гурло, Уладзімера Дубоўкі, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Міхася Лынькова, Рыгора Мурашкі, Міколы Нікановіча, Язэпа Пушчы, Янкі Скрыгана, Паўлюка Труса, Уладзімера Хадыкі, Міколы Хведаровіча, Міхася Чарота, Кузьмы Чорнага і інш. У розны час у рэдагаваньні часопісу прымалі ўдзел А. Александровіч, А. Вольны, П. Галавач, A. Дудар, В. Каваль, А. Маркоўка, Р. Мурашка. М. Чарот і інш.

Выходзіў накладам 2500 экземляраў. Плянавалася выпускаць часопіс штомесячна, аднак у 1923 годзе выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 — чатыры. Толькі ў 1928 г. выйшлі 12 кніжак.

У 1923—1925 друкаваны орган ЦК ЛКСМБ, у 1926 — ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, у 1926—1928 — Цэнтральнага бюро літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», у 1928—1932 — БелАПП, у 1932 — аргкамітэту Саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Маладняк (рас.). Энциклопедия «Славный город Минск». Праверана 1 сьнежня 2010 г.