Папе́ра (ад лац. papyros) — матэрыял у выглядзе аркушаў для пісаньня, маляваньня, упакоўкі й іншага выкарыстаньня, які атрымоўваюць з цэлюлёзы: з расьлінаў, а таксама з другаснай сыравіны, як то рызьзя й макулятуры. Папера ўяўляе сабой унівэрсальны матэрыял з мноствам мэтаў выкарыстаньня. У той час як найбольш распаўсюджанай мэтай выкарыстаньня паперы зьяўляецца запіс і друк на ёй, яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасьці пакавальнага матэрыялу, а таксама ў шэрагу прамысловых і будаўнічых працэсаў, і нават у якасьці харчовага інгрэдыента, у прыватнасьці, у азіяцкіх культурах.

Папера

Папера й працэс ейнага цэлюлёзнага здабыцьця, была распрацавана ў Кітаі ў пачатку II стагодзьдзя н. э. судзьдзём эўнухам Цай Лунем у часы панаваньня дынастыі Хань, аднак самыя раньнія археалягічныя фрагмэнты паперы датуюцца ад II стагодзьдзі да н. э. у Кітаі[1].

Пачынаючы з 1803 году ў вытворчасьці паперы выкарыстоўваюцца папераробнай машыны.

Вытворчасьць

рэдагаваць
 
Вырабніцтва пульпы

Упершыню вырабілі паперу ў Кітаі ў 105 годзе. Вядомая тэхналёгія ейнай выпрацоўкі была прымітыўнай. Да зьяўленьня паперы ў Старажытным Эгіпце выкарыстоўвалі скруткі з папірусу, якія да пэўнай ступені можна лічыць паперай, паводле тэхналёгіі вырабу абодва віды паперы былі вельмі падобныя, хоць розьніца была ў матэрыяле.

Асноўнымі кампанэнтамі паперы зьяўляюцца цэлюлёза й драўняная маса. Для прадастаўленьня паперы пэўных аптычных і тэхналягічных уласьцівасьцяў да асноўнай масы дадаюць разнастайныя прымешкі, як то дробна размолатыя мінэральныя сумесі: клеі, фарбавальнікі, напаўняльнікі і г.д.

Праклейку паперы праводзяць паверхневым мэтадам, гэта значыць клей наносяць на паверхню паперы. Для гэтага выкарыстоўваюць мадыфікаваны крухмал ці натравую соль карбоксімэнтылцэлюлёзы. Соль таксама можна ўводзіць у масу, тады выкарыстоўваецца каніфольны, каніфольна-парафінавы або сынтэтычны клей. Праклейка павышае гідрафобнасьць паперы, спрыяе лепшаму ўспрыманьню друкарскай фарбы, што асабліва важна для паперы, якая прызначана для друку спосабам плоскага афсэтнага друку.

Увод у папяровую масу напаўнянльнікаў, як то кааліну, тальку, гіпсу, двухвокісу тытану, крэйды і іншых, павышае ейную паверхневую гладкасьць, памяншае празрыстасьць паперы. Празьмернае ўвядзеньне напаўняльнікаў выклікае моцнае пыленьне й памяншае паверхневую трываласьць паперы, што прыводзіць да вышчыпваньня асобных частак, наліпаньне іх на дэкель афсэтнага цыліндру й зьніжэньне якасьці друкаваных адбіткаў. Зь іншага боку, частыя прыпынкі друкарскай машыны для выдаленьня дэкелю значна зьніжаюць прадукцыйнасьць друкарскай машыны й не забясьпечваюць ідэнтычнасьці тыражных адбіткаў. Дзеля ліквідацыі падобных зьяваў у афсэтную паперу ўводзяць менш напаўняльнікаў, чым у паперу, прызначаную для друку іншымі спосабамі.

Для вырабу высокаякаснай кніжна-часопіснай і мастацкай прадукцыі выпускаюць мелаваную паперу. Гладкасьць і бялізна мелаванай паперы дасягаецца за кошт нанясеньня на паверхню паперы мінэральнай суспэнзіі вокісу бара. Пасьля нанясеньня паверхневага слою паперу высушваюць і потым каляндруюць на супэркаляндрах.

Друкарская папера выпускаецца як у рулонах, гэтак і ў лістах таўшчынёй ад 0,05 да 0,5 мм і масай квадратнага мэтру да 300 г.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Tsien, Tsuen-Hsuin (1985). «Paper and Printing». Joseph Needham, Science and Civilisation in China, Chemistry and Chemical Technology. Vol. 5 part 1. p. 38. Cambridge University Press

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць