Родня

вёска ў Родненскім сельсавеце Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Ро́дня — вёска ў Беларусі, каля ракі Лабжанкі. Цэнтар сельсавету Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 769 чалавек. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Клімавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Асмолавічы (лінія Ворша — Унеча); на аўтамабільнай дарозе Клімавічы — Касьцюковічы.

Родня
лац. Rodnia
Першыя згадкі: 1709
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Сельсавет: Родненскі
Насельніцтва: 769 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′52″ пн. ш. 32°8′10″ у. д. / 53.51444° пн. ш. 32.13611° у. д. / 53.51444; 32.13611Каардынаты: 53°30′52″ пн. ш. 32°8′10″ у. д. / 53.51444° пн. ш. 32.13611° у. д. / 53.51444; 32.13611
Родня на мапе Беларусі ±
Родня
Родня
Родня
Родня
Родня
Родня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Родня — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Родню як прыналежнасьць сяла Судзілавічаў у Амсьціслаўскім ваяводзтве датуецца 1709 годам[1].

Пад 1747 годам Родня ўпамінаецца як мястэчка амсьціслаўскага канюшага Казімера Свадкоўскага, які далучыў існую тут царкву да Уніі. У гэты час у Родні было 20 двароў. Узьнікненьню мястэчка спрыяла разьмяшчэньне на разгалінаваньні шляхоў з Касьцюковічаў на Амсьціслаў і Шумячы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Родня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1780 год у мястэчку было 76 двароў, дзейнічала царква. У 1783—1785 гадох у Родні было 76 двароў з квартальнай забудовай, цэнтрам якой быў Рынак з царквой[2]. З пачатку XIX ст. у мястэчку працавала вінакурня (на 1819 год 8 работнікаў).

У 1866 годзе ў Родні адкрылася народная вучэльня, у якой у 1889 годзе навучаліся 80 хлопчыкаў. На 1880 год у Родні было 78 дамоў, дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі народная вучэльня, вадзяны млын і 9 крамаў. Частка жыхароў займалася кравецкім, кавальскім і кушнерскім промысламі. Штогод 18 студзеня, 2 траўня і 6 жніўся праводзіліся кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 122 двары, пачала працаваць крупадзёрка. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, у якім было 2 двары. На 1909 год у мястэчку было 127 двароў, працавала скрабовая вінная крама.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Родня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Родню вярнулі БССР, дзе яна 20 жніўня стала цэнтрам сельсавету Клімавіцкага раёну Калінінскай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 — Магілёўскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці. На 1926 год у мястэчку было 88 двароў, працаваў фэльчарска-акушэрскі пункт. Пазьней тут адкрыліся пошта, амбуляторыя, 7-гадовая школа, бібліятэка. У 1929 годзе савецкія ўлады стварылі ў Родні калгас. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь сярэдзіны жніўня 1941 да 30 верасьня 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1957 годзе Родню электрафікавалі і радыёфікавалі. У 1967 годзе да вёскі далучылі вёску Пачаеўку. На 1986 год у Родні было 235 двароў, на 1999 год — 266, на 2001 год — 261, на 2007 год — 308. У 2000-я гады Родня атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Геаграфія рэдагаваць

Родня знаходзіцца на ўсходзе Магілёўскай вобласьці, за 141 км ад Магілёва. Каля вёскі цячэ рака Лабжанка, прыток Сажа (басэйн Дняпра), на якой разьмяшчаецца штучнае вадасховішча. Рэльеф раўнінны.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 289 чал.; 1783—1785 гады — 322 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 617 чал.; 1880 год — 455 чал. (215 муж. і 240 жан.), зь іх 219 праваслаўных, 1 каталік, 235 юдэяў[3]; 1897 год — 834 чал. у мястэчку Родні і 7 чал. у фальварку Родні
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 471 чал.; 1926 год — 471 чал.; 1986 год — 694 чал.[4]; 1999 год — 718 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 733 чал.[6]; 2007 год — 769 чал.[7]

Інфраструктура рэдагаваць

У Родні працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова рэдагаваць

Праект плянаваньня і забудовы Родні распрацавалі ў 1983 годзе. Плян складаецца з 2 просталінейных вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і 2 плыўна выгнутых вуліцаў амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Паралельна і пад кутом да гэтых падыходзяць другарадныя вуліцы. Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважная драўляная сядзібнага тыпу. Забудова на поўначы вядзецца мураванымі двухпавярховымі 8-кватэрнымі дамамі. Вакол невялікага пляцу з сквэрам у цэнтры месьцяцца асноўныя грамадзкія будынкі. На ўсходняй ускраіне адасоблена разьмяшчаецца гаспадарчы сэктар.

Эканоміка рэдагаваць

Цэнтар экспэрымэнтальнай базы «Родненская», лясьніцтва, лесапільня.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Царква (XIX ст.; руіны)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мяцельскі А. Родня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 384.
  2. ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 653
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 130.
  5. ^ Бянько У. Родня // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 119.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 397.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 129.

Літаратура рэдагаваць