Лабжанка
рака ў Беларусі
Лабжа́нка, Ло́бжа — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Выдатак вады ў вусьці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Лабжанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Недзьведзя |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 54 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,1 м³/с |
Плошча басэйну | 489 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Рэкта
- Левыя: Сабалёўка, Перавалочня, Бароўка
На рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзьведзя, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Рудні. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, глыбокаўрэзаная, шырынёй 1—1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20—60 м у верхняй плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 212.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 212.