Людвік Зьвяждоўскі
Людвік Зьвяждоўскі (прозьвішча Тапор 11 сьнежаня 1829[1], Вільня[a] — 23 лютага 1864, мястэчка Апатаў, Калішскае ваяводзтва, Царства Польскае) — капітан расейскай арміі, сябра тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Вільні ў сям’і чыноўніка[3]. У войску з 1845. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбурзе ў чыне паручніка інжынэрных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 году ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтар (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў ў Польшчы. Пасьля быў пераведзены ў Маскву[3]. Падчас паўстаньня камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губэрні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. 6 траўня 1863 ягоны аддзел уступіў у бой з расейскімі войскамі і пацярпеў паразу. Сутыкнуўшыся зь нядобразычлівасьцю ды нежаданьнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусьціў свой аддзел ды выехаў у Царства Польскае.[4] Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводзтва, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпусу. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 году.
Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на сьмерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 году[b][2].
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Кісялёў Г.В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч //Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. - c.435
- ^ а б Біяграфія Зьвяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej»
- ^ а б Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Сьвіслацкія аркушы»(недаступная спасылка)
- ^ В. Недѣля безпорядковъ въ Могилевской губерніи въ 1863 г. / М. Катковъ // Русскій вѣстникъ : часопіс. — Москва: Катковъ и Ко, ноябрь 1864. — Т. 54. — С. 322 – 360.
- Заўвагі
Літаратура
рэдагаваць- Усевалад Ігнатоўскі. 1863 год на Беларусі : нарыс падзей / пад агульнай рэдакцыяй Прэзыдыуму інстытуту. — Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук. Кн. 13. Працы Інстытуту гістарычных навук.. — Менск: Беларуская Акадэмiя навук. Інстытут гістарычных навук., 1930. — Т. 5. — С. 73, 82—84, 95, 97, 107, 120, 122, 136—142, 203, 220. — 276 с.
- Кісялёў Г.В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч //Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — c.435.
- ZWIERZDOWSKI Ludwik // Wielka Encyklopedia Powszechna.Wyd. PWN 1969. T.12. Usa-Ż. (пол.)
- Stefan Kotarski „Opatów w latach 1861 – 1864” . — Opatów,1935. (пол.)
- Stefan Cieszkowski „Pomnik Majora Ludwika Zwierzdowskiego” // „Ziemi Opatowskiej”. — 1988. — №4. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія Зьвяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej» (пол.)
- Жыцяпіс маёра Людвіка «Топор»-Зьвяждоўскага, героя бітвы Апатоўскай (пол.)
- Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829-1864). "Тапор"// "Сьвіслацкія аркушы"(недаступная спасылка)
- Ліўшыц, Уладзімір. Адзін з герояў рамана Караткевіча. Паглядзіце на гісторыю кіраўніка горацкіх паўстанцаў у 1863-1864 гадах // https://horki.info/news/13504.html