Цэнтральная адміністрацыйная акруга
Цэнтра́льная адміністрацы́йная акру́га (па-расейску: центральный административный округ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Масквы, адміністрацыйная акруга. Разьмешчаная ў цэнтральнай частцы места.
Цэнтральная адміністрацыйная акруга | |
рас. Центральный административный округ | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | адміністрацыйная акруга |
Уваходзіць у | Маскву |
Улучае | 10 раёнаў |
Дата ўтварэньня | 10 ліпеня 1991[1] |
Прэфэкт | Віктар Фуер[2] |
Насельніцтва (2010) | 742 689 чал.[3] (6,5%, 9-е месца) |
Шчыльнасьць | 11 223,0 чал./км² (4-е месца) |
Плошча | 66,1755 км² (6,1%, 9-е месца) |
Цэнтральная адміністрацыйная акруга Масквы | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У акрузе разьмешчаныя амаль усе чыгуначныя вакзалы Масквы, галаўная сядзіба «Расейскай чыгункі» і вялікая колькасьць фэдэральных установаў Расеі (у прыватнасьці, Крэмль, Дзяржаўная дума, Рада Фэдэрацыі, Дом ураду, большасьць міністэрстваў Расейскае Фэдэрацыі). Значную частку тэрыторыі займаюць офісныя будынкі.
У склад адміністрацыйнай акругі ўваходзяць 10 раёнаў. Мяжуе з Заходняй, Паўночна-Заходняй, Паўночнай, Паўночна-Ўсходняй, Усходняй, Паўднёва-Ўсходняй, Паўднёвай, Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнымі акругамі Масквы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ОБ ОБРАЗОВАНИИ АДМИНИСТРАТИВНЫХ ОКРУГОВ В Г.МОСКВЕ. Распоряжение. Правительство Москвы. 10.07.91 47-РМ
- ^ Префекты Северного и Центрального округов Москвы Владимир Силкин и Сергей Байдаков ушли в отставку Вечерняя Москва Праверана 18 сьнежня 2012 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20110707072355/http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/perepis2010/svod.xls
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)