Пліса (Віцебская вобласьць)
Плі́са[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Плісы, каля вытоку ракі Мнюты. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 473 чалавекі. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае — Полацак.
Пліса лац. Plisa | |
Каменны крыж і царква-мураўёўка | |
Першыя згадкі: | 7 ліпеня 1507 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Глыбоцкі |
Сельсавет: | Пліскі |
Насельніцтва: | 473 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2156 |
Паштовы індэкс: | 211811 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°13′17″ пн. ш. 27°57′13″ у. д. / 55.22139° пн. ш. 27.95361° у. д.Каардынаты: 55°13′17″ пн. ш. 27°57′13″ у. д. / 55.22139° пн. ш. 27.95361° у. д. |
± Пліса | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пліса — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся старажытны каменны крыж.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Плісу датуецца 7 ліпеня 1507 году, калі маёнтак перашоў ад гетмана Канстантына Астроскага да Мікалая Петуха. На 1552 год у мястэчку было 63 двары. Паселішча значыцца на мапе Полацкага ваяводзтва 1579 году аўтарства С. Пахалавіцкага.
З 1624 году Пліса знаходзілася ў валоданьні Рыгора Падбіпенты, з 1670 году — полацкага земскага судзьдзі Язэпа Корсака, потым — Дэспат-Зяновічаў. Паводле прывілея караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 15 жніўня 1788 году ў мястэчку праводзіліся штотыднёвыя кірмашы. У канцы XVIII стагодзьдзя тут існавалі «гаспадарскі дом», драўляная царква, 6 крамаў, 2 корчмы, вадзяны млын на 4 паставы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пліса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. З 1863 году тут працавала пачатковая школа. На 1887 год у Плісе было 75 дамоў, парафіяльная царква, капліца, сынагога; у фальварку працаваў бровар.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Плісу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пліса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пліса апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Пліса ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну (з 8 чэрвеня 1950 году цэнтар раёну — Падсьвільле, з 15 сьнежня 1962 году ў Глыбоцкім раёне) Вялейскай, з 1944 году Полацкай, з 1954 году Маладэчанскай, з 1960 году Віцебскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 309 двароў, на 2000 год — 297, на 2005 год — 276, на 2007 год — 263. У 2000-я гады Пліса атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Сынагога, 1908 г.
-
Малачарня, 1935 г.
-
Малачарня, 1936 г.
-
Плян, 1938 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 651 чал. (313 муж. і 338 жан.) у мястэчку Плісе[3] і 63 чал. у фальварку Плісе; 1897 год — 899 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 844 чал.[4]; 1930 год — 865 чал.; 1998 год — 688 чал.[5]; 1999 год — 690 чал.; 2000 год — 672 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 582 чал., зь іх да 16 гадоў — 101, працаздольных — 312, пэнсіянэраў — 169[7]; 2007 год — 530 чал.[8]; 2010 год — 473 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Плісе працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта, аптэка, мэблевы цэх камбінату побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьКаля Плісы захаваліся селішча эпохі нэаліту, бронзавага і раньняга жалезнага вякоў. Таксама каля мястэчка знаходзіцца геалягічны помнік прыроды — тры вялікія камяні.
- Каменны крыж
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1887; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Крыж
-
Крыж і старая камяніца
-
Капліца могілкавая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 229.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Krzywicki J. Plissa // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 265.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Бунто Я. Пліса // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 513.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 428.
- ^ Скрабатун У. Гісторыя Плісы // «Вольнае Глыбокае» №13 (260), 24 сакавіка 2005.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с. ISBN 985-11-0014-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.