Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Пліса)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Краіна Беларусь
Вёска Пліса
Каардынаты 55°34′02.46″ пн. ш. 28°13′08.80″ у. д. / 55.56735° пн. ш. 28.219111° у. д. / 55.56735; 28.219111Каардынаты: 55°34′02.46″ пн. ш. 28°13′08.80″ у. д. / 55.56735° пн. ш. 28.219111° у. д. / 55.56735; 28.219111
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Плісе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Плісе збудавалі ў 1877 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-часткавую кампазыцыю фармуюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залі і апсыды. Шацёр надбудаванай над прытворам 3-яруснай 4-граннай званіцы завяршаецца купалам-цыбулінай, пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму — купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі і кутнімі руставанымі лапаткамі[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць