Зяновічы

(Перанакіравана з «Дэспат-Зяновічы»)

Зяновічы або Дэспаты-Зяновічы — літоўскі (беларускі) род, прадстаўнікі якога ў XV—XVII стагодзьдзях займалі дзяржаўныя пасады ВКЛ і былі буйнамі землеўладальнікамі. Прыстаўка «Дэспат» узьнікла ў канцы XVII стагодзьдзя, калі зьявілася легенда пра паходжаньне Зяновічаў ад сэрбскіх дэспатаў. Герб Зяновічаў так і завецца «Дэспат».

Паходжаньне роду

рэдагаваць

Паходжаньне Зяновічаў зьвязваюць з сэрбскімі дэспатамі, якія, уцякаючы ад туркаў, зьбеглі ў ВКЛ (канец XV стагодзьдзя). Першым прадстаўніком Зяновічаў у Літве быў Братша (Братош), які ў 1387 годзе згадваецца сярод сябраў рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча.

Зяновічы
 
Герб Зяновічаў «Дэспат»
Краіна паходжаньня Сэрбія
Прызнаныя ў ВКЛ

Гэтага Братошу звязваюць з Ураткам Неманіем («Knizo Vratko»), прадстаўніком бакавой лініі Неманічаў, якая паходзіць ад Вукана Неманіча. Гэты Уратка Неманіч быў бацькам Міліцы Хрэбеянавіч (Міліца ХребеЯновіћ), жонкі Лазара I.

У 1397 г. Братоша быў літоўскім паслом у Новагародскай рэспубліцы. У 1398–1404 гадах быў членам княжацкай рады Вітаўта. Пад датай 1401 разам з Братошам згадваецца яго сын Зянобій (Зянон), ад імя якога ўвесь род прыняў прозвішча Зяновіч.

У 1410 годзе бацька і сын удзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.

Яшчэ адзін з роду Зяновічаў, Андрэй, паводле падробнага радаводу, пераехаў з Літвы ў Маскву ў канцы XIV стагоддзя, дзе ён і яго нашчадкі ўзялі прозвішча Зіноўеў. З гэтай сям'і паходзілі, між іншым: Аляксей Зіноўевіч Зіноўеў (1801—1884), філолаг і гісторык; Міхаіл Аляксеевіч Зіноўеў (1838—1895) — генерал, губернатар Лівоніі Лідзія Зіноўева-Анібал (1866—1907), пісьменніца, жонка Вячаслава Іванова.

Асноўнай лініяй роду Зяновічаў у XV—XVI стагоддзях быў род рускіх праваслаўных баяр у Вялікім Княстве Літоўскім, які пачаў дасягаць высокіх пасадаў у дзяржаве і стаў магнацкім у XVI стагоддзі. Асновай іх значэння былі дараваныя ім па спадчынным праве Смаргонь і ўладанні на Дзісне і Мышы, а таксама арэнды ў Оршанскім павеце. На мяжы 16-17 стагоддзяў, яны былі ў сваяцтве з многімі магнацкімі родамі. У XVI стагоддзі род Зяновічаў паланізаваўся, адмовіўся ад праваслаўя спачатку на карысць кальвінізму, а потым і каталіцтва.

Асноўная галіна роду

Іван (Iвашка) Зяновіч (пам. да 1486) – сын Зянона Братошыча .

  • Юры Іванавіч Зяновіч (каля 1450 — пасля 1516) — сын Івана, намеснік - стараста браслаўскі (1494—1499), смаленскі (1507—08) і магілёўскі ў 1514 г., з 1516 г. маршалак пры двары вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.

Іншыя прадстаўнікі

рэдагаваць

Юр (Ежы) Ян Зяновіч, стараста опскі – судзя віленскі (1639).

Станіслаў Зяновіч (пам. 1672) – ляснічы вількійскі (1646), падсудак вількамірскі з 1653 г., падкаморый вількамірскі з 1661 г., пасол на сойм (1665 г.), кашталян наваградскі з 1671 г.

Крыштаф Зяновіч (пам. 1717) – сын Станіслава, маршалак ашмянскі (1687–1701), староста ашмянскі (1701–1715), вялікі пісар літоўскі (1703–1709), палкоўнік, ваявода менскі з 1709 году.

Ян Янавіч Зяновіч (каля 1550–1614) – сын Яна, стольнік вялікі літоўскі 1576–1594, кашталян віцебскі (1594–1600) і смаленскі з 1600 г., кальвініст.

Януш Дэспат-Зяновіч – суддзя віленскага ваяводства, муж Кацярыны Александровіч герба ўласнага (Аляксандровіч vel Косы).

Тэкля Дэспат-Зяновіч – дачка Януша, жонка гетмана Юзафа Сасноўскага.

Антоні Зяновіч – падкаморый полацкі

Міхал Дэспат-Зяновіч – палітычны і грамадскі дзеяч, паўстанец касцюшкоўскі, генеральны камендант пры маршалку Францыі Даву (1812), мемуарыст, маршалак докшыцкай, барысаўскай і менскай шляхты пач. 19 ст.

Аляксандр Іванавіч Дэспат-Зяновіч (1829–1897) – Табольскі губернатар 1862–1867 гг., потым чыноўнік МУС Расейскай імперыі.

Станіслаў Іванавіч Дэспат-Зяновіч (1835—1900) — мэр (гарадскі галава, кіраўнік горада) Баку ў 1879—1894 гг.

Леон Зяновіч (пам. 1916) – эмігрант, сакратар кабінета Напалеона III.