Папова Гара
Папо́ва Гара́ (з 1922 году — Чырво́ная Гара́) — мястэчка ў Расеі, на рацэ Бесядзі. Адміністрацыйны цэнтар Паповагорскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранску, за 15 км ад граніцы зь Беларусьсю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.
Папова Гара лац. Papova Hara | |
рас. Красная Гора | |
Першыя згадкі: | 1387 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Паповагорскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 6306 чал. (2016) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48346 |
Паштовы індэкс: | 243160 |
Нумарны знак: | 32 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′0″ пн. ш. 31°36′0″ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д.Каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 31°36′0″ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д. |
Папова Гара |
Папова Гара — места[1] гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Папову Гару як вартаўнічае паселішча ў Амсьціслаўскі княстве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1387 годам. У 1483 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскае ваяводзтва[1]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам з сваімі землямі перайшоў зь літоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандар перадаў сваёй жонцы Алене некалькі населеных пунктаў, у тым ліку і замак Папову Гару[2]. Паводле вынікаў вайны места засталося ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласьці сфармаваўся Паповагорскі уезд (павет).
У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойску прыбыў Дзьмітры Самазванец. Места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. 13 красавіка 1619 году каралевіч Уладзіслаў выдаў унівэрсал, згодна зь якім «гарадзішча Папова Гара з воласьцю» перайшлі пад яго кіраваньне. У 1620 годзе ў месьце зьявілася залога, тут збудавалі касьцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва, у склад якога увайшла Папова Гара.
У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над местам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
рэдагавацьЗгодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагодзьдзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палку. Доўгі час мястэчка было асноўным уладаньнем магілёўскіх праваслаўных уладык[3].
У XIX ст. Папова Гара стала цэнтрам воласьці Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Папова Гара абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе у Сураскі павет («падраён») Гомельскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 31 кастрычніка 1922 году бальшавікі перайменавалі Папову Гару ў Чырвоную Гару. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы Антонаўцы Паповагорскага раёну дзеяла беларуская школа[3]. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 4430 чал.; 1979 год — 5727 чал.; 1989 год — 6909 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 6599 чал.; 2009 год — 6241 чал.; 2010 год — 5906 чал.; 2012 год — 5754 чал.; 2013 год — 5610 чал.; 2014 год — 5816 чал.; 2015 год — 6131 чал.; 2016 год — 6306 чал.
Эканоміка
рэдагавацьУ мястэчку працуе сыраробны завод.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гарадзішча
- Курганы радзімічаў
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятой Тройцы (1788)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мяцельскі А. Папова Гара // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 373.
- ^ Рудзкі Э. Польскія каралевы // Спадчына № 5, 1993; № 6, 1993; № 1, 1994; № 2, 1994; № 5, 1994.
- ^ а б Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE Пачатак. № 2 (16), 2001 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Папова Гара , Radzima.org
- Паповагорская воласць у складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ, Беларуская Смаленшчына