Севершчына

(Перанакіравана з «Северская зямля»)

Се́вершчына, Се́верская зямля́ — гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі землі вадазбору сярэдняй і ніжняй Дзясны, Сейму і ніжняга Сожу.

Герб Севернай краіны, 1672 г.

Аб’ядноўваў наступныя месты: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачаў, Болдыж, Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск, Глухаў, Белгарад, Гомель.

Назва фіксуецца ў крыніцах XIV—XVIII стагодзьдзяў і паходзіць ад этноніму «север» (севяране) — найменьня ўсходнеславянскай дыялектна-этнаграфічнай групы дняпроўскага левабярэжжа (VIII—XII стагодзьдзі). Паняцьце «Северская зямля» ахоплівала толькі частку северскага этнаграфічнага арэалу, вядомага з археалягічных помнікаў часоў старадаўняй Русі — уласна, тыя тэрыторыі, якія ў другой палове XI — першай палове XIII стагодзьдзяў уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Пазьней тут існавала Северскае княства. Адзінства Северскай зямлі было выняткова этнаграфічным і не падкрэсьлівалася адміністрацыйна-праўніцкімі ўтварэньнямі.

У сярэдзіне XIV ст. вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна з Андрусаўскай дамовай (1667 год) рэгіён канчаткова перайшоў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

Па кастрычніцкім перавароце (1917 год) северскія землі падзялілі паміж сабою Ўкраінская ССР і РСФСР, невялікая частка рэгіёну ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць