Сураскі павет
Су́раскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі ў 1777—1796 гг. і 1802—1866 гг. Цэнтар — г.п. Сураж. Утвораны 22 сакавіка 1777 г. у складзе Полацкай губэрні. Скасаваны 12 сьнежня 1796 г., адноўлены 27 лютага 1802 г. у складзе Віцебскай губэрні. Плошча каля 3,2 тыс. км2, насельніцтва больш за 36 тыс. чалавек (1863 г.). Канчаткова скасаваны ў 1866 г., тэрыторыя падзелена паміж Віцебскім, Веліскім і Гарадоцкім паветамі.
Сураскі павет | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сураж |
Дата ўтварэньня | 1777 |
Дата скасаваньня | 1866 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |