Паповагорскі раён

Папо́ваго́рскі раён (афіцыйная назва — Чырванаго́рскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Папова Гара.

Паповагорскі раён
Красногорский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Папова Гара
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 16 000
Плошча 1120 км²
Месцазнаходжаньне Паповагорскага раёну
Паповагорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48346
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Плошча раёну — 1120 км². Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Бесядзь, Віхолка.

ЭкалёгіяРэдагаваць

Паповагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасьля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёну — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўлучаныя ў зону адчужэньня. Шматлікія населеныя пункты раёну былі аднесеныя да зоны адсяленьня і зоне з правам на адсяленьне. Максымальнае разьліковае значэньне радыяцыйнага забруджваньня — 9,4 мзв/год — адзначана ў мястэчку Забор’і[1].

ГісторыяРэдагаваць

Яшчэ за часамі Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласьць Старадубскага павету. У 1922 годзе ў зьвязку зь перайменаваньнем Паповай Гары ў Чырвоную Гару Паповагорскую воласьць перайменавалі ў Чырванагорскую. У 1929 годзе, з фармаваньнем раённага падзелу, воласьць ліквідавалі, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфармавалі раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласьці. 5 ліпеня 1944 году згодна з указам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР утварылася Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, улучылі і Паповагорскі раён. У 1963 годзе раён ліквідавалі, але ў 1966 годзе яго аднавілі.

У 2004 годзе ў зьвязку з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёну (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёну) сабрало подпісы на карысьць пераходу тэрыторыі раёну ў склад Беларусі[2].

ДэмаграфіяРэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне ёсьць 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

ЭканомікаРэдагаваць

ТранспартРэдагаваць

Маршрут 540 «Папова ГараБранск».

СлавутасьціРэдагаваць

  • Гарадзішча ў мястэчку Паповай Гары
  • Курганы радзімічаў у мястэчку Паповай Гары
  • Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюдах
  • Вятрак у вёсцы Марозаўцы
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзьведзях
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўцы

АсобыРэдагаваць

  • Васіль Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расеі, нарадзіўся 20 траўня 1935 году ў вёсцы Рубанах у вялікай сялянскай сям’і

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Паповагорскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў