Обаль (рака)

рака ў Беларусі

О́баль — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскай вобласьці. Даўжыня 148 км. Плошча вадазбору 2690 км². Выдатак вады ў вусьці 19,4 м³/с. Агульны спад ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Рака
Обаль
лац. Obal
Рака Обаль у Шумілінскім раёне
Рака Обаль у Шумілінскім раёне
Агульныя зьвесткі
Выток возера Езярышча
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 148 км
Сярэднегадавы сьцёк 19,4 м³/с
Плошча басэйну 2690 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае з возера Езярышча каля мястэчка Езярышча, цячэ Гарадоцкім і Шумілінскім раёнамі ў межах паўночна-заходняй часткі Гарадоцкага ўзвышша і паўночна-ўсходняй часткай Полацкай нізіны. Вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёска Новых Гаранаў Полацкага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі Малым Цешавам і Канавалавам Гарадоцкага раёну); у вярхоўі невыразная. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі яе няма; шырыня абалоны да ўтоку ракі Сьвіны 400—800 м, ніжэй 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 8—20 м у верхняй плыні, 20—40 м у сярэдняй, 25—30 м у ніжняй.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя каля мястэчка Обалю ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 4,6 м, найбольшая 7,3 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні. Рака зарэгуляваная Ключагорскім вадасховішчам[1].

Вадазбор разьмяшчаецца на паўднёва-заходніх схілах Невельска-Гарадоцкіх вышыняў, толькі ніжняя частка яго ўваходзіць ў Полацкую нізіну. Рэльеф сярэдне- і дробнаўзгорысты, паніжэньні забалочаныя або занятыя азёрамі. Азёры невялікія, найбольшае — возера Коша. Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі масівамі[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 275.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 275.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.