Ненецкая мова
Не́нецкая мова (па-ненецку: ненэцяʼ вада) — самадыйская мова ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе самадыйскі народ ненцы.
Ненецкая мова | |
Ненэцяʼ вада | |
Ужываецца ў | Расея |
---|---|
Рэгіён | захад і цэнтар Поўначы Расеі (у прыватнасьці, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Таймырскі раён Краснаярскага краю, Рэспубліка Комі, Мурманская ды Архангельская вобласьці) |
Колькасьць карыстальнікаў | 21 926 чал. (перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1] |
Клясыфікацыя | Уральскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ненецкай аўтаномнай акрузе, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (Расея) |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Nenets alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | yrk |
ISO 639-3 | yrk |
Ненецкая мова можа разглядацца рознымі навукоўцамі па-іншаму. Так, прыкладам, ненецкую мову адны навукоўцы могуць лічыць адною мовай з двума дыялектамі, іншыя — дзьвюма блізкароднаснымі мовамі (ненецкія мовы), падзяляючы мову на тундравую ды лясную. Узаемазразумеласьць паміж мовамі зьяўляецца слабай.
Тундравая ненецкая мае больш носьбітаў за лясную ненецкую; на тундравай размаўляе блізу 30 000 — 40 000 чалавек[3][4] на тэрыторыях ад паўвыспы Канін да ракі Енісей[5]. На лясной ненецкай размаўляе размаўляе прыкладна 1 000 — 1 500 чалавек, яна распаўсюджаная ў навакольлях рэк Аган, Пур, Лямін і Надым (усход і цэнтар Ямала-Ненецкай АА, цэнтар ды паўночны ўсход Ханты-Мансійскай АА)[3][4].
Клясыфікацыя
рэдагавацьНенецкая мова ўваходзіць у склад уральскае моўнае сям’і, што робіць яе далёкім сваяком некаторых эўрапейскіх моваў — фінскай, эстонскай, вугорскай, а таксама шэрагу іншых моваў, распаўсюджаных у Расеі (гл. фіна-вугорскія мовы).
Гісторыя
рэдагавацьПрыход ненцаў на тэрыторыю іхнага сучаснага пражываньня датуецца І тысячагодзьдзем н. э. У іх этнагенэзе бралі ўдзел як уласна самадыйскія роды поўдню Сыбіры, так і абарыгеннае насельніцтва тундравае й лесатундравае зонаў[6]. Дакладных зьвестак пра гэтыя працэсы не захавалася, аднак у ненецкім фальклёры фігуруюць падземныя духі пад назваю сіхірця (па-ненецку: сихиртя) — звычайна лічыцца, што гэта і зьяўляецца адлюстраваньнем сустрэчы з абарыгенным насельніцтвам.
Ненцы ў эрапейскай частцы Расеі цесна кантактавалі з комі, пазьней — з расейцамі, за Ўралам — з хантамі, мансі; самадыйскімі народамі, пра што сьведчаць раньнія запазычаньні. Абедзьве ненецкія мовы зазналі значны ўплыў з боку расейскае мовы. Тундравая ненецкая, у меншай ступені, падверглася таксама ўплыву комі мовы і паўночных гаворак хантыйскае мовы, лясная ненецкая — усходніх гаворак хантыйскае мовы.
У цяперашні час пасьля калектывізацыі, перасяленьня шматлікіх ненцаў у пасёлкі і актыўнага засваеньня нафтагазаносных раёнаў традыцыйны лад жыцьця ненцаў знаходзіцца пад пагрозай, аднак мова захоўваецца параўнальна добра, асабліва серад тых ненцаў, што яшчэ пражываюць у тундры.
Лінгвістычная характарыстыка
рэдагавацьГраматыка ды сынтаксіс
рэдагавацьЗь лінгвістычнага гледзішча ненецкая мова зьяўляецца моваю марфалягічнага тыпу, якая праяўляе аглютынацыю. Мова мае невялікую склонавую сыстэму, тры шэрагі спражэньня (суб’ектнае, суб’ектна-аб’ектнае, вяртальнае), багатую сыстэму нахіленьняў, што выражае мноства значэньняў, у прыватнасьці эвідэнцыяльных, пры гэтым сыстэма часу ў дзеясловах зьяўляецца досыць беднаю. Існуе разгалінаваная сыстэма нефінітных формаў, іменнае спражэньне (выкарыстаньне дзеяслоўных паказьнікаў пры імёнах, напрыклад не па-беларуску: «жанчына», недмˮ (па-беларуску: «я — жанчына»)). Назоўнік мае тры лікі (адзіночнае, дваістае, множнае), сем склонаў, катэгорыю асабовае прыналежнасьці і асабова-прызначальныя суфіксы. У ненецкай мове маецца тры часы: нявызначанае, мінулае, будучае. Існуе аб’ектнае, суб’ектнае ды безаб’ектнае спражэньні. Інфінітыў дзеяслова пазначаецца суфіксамі -сь (першая кляса), -ць і -зь (другая кляса).
Склоны ў ненецкай мове:
- Назоўны: Хибя? (па-беларуску: «Хто?»)
- Родны: Хибяʼ? (па-беларуску: «У каго?») [каму належыць?]
- Вінавальны: Хибямʼ? (па-беларуску: «Каго?»)
- Давальна-накіроўчы: Хибянʼ? (па-беларуску: «Каму?»)
- Мясцова-творны: Хибяхана? (па-беларуску: «Кім?»)
- Адкладальны: Хибяхад? (па-беларуску: «Ад каго?»)
- Падоўжны: Хибявна? (па-беларуску: «Пра каго?»)
Пры зьмяненьні слова па склонах да яго ў канцы дадаецца адмысловы суфікс:
- Назоўны: ханена (па-беларуску: «паляўнічы»)
- Родны: ханенаʼ
- Вінавальны: ханенамʼ
- Давальна-накіроўчы: ханенанʼ
- Мясцова-творны: ханенахана
- Адкладальны: ханенахад
- Падоўжны: ханенавна
Фаналёгія ды артаграфія
рэдагавацьУ фаналёгіі маецца супрацьпастаўленьне зычных паводле цьвёрдасьці або мяккасьці ды звонкасьці або глухасьці. Існуе дзьве гартанныя змычныя. Галосныя: и, е, а, ы, э, у, о, бываюць звычайнымі, кароткімі і падоўжанымі. Націск рухомы. У пачатку ненецкіх словаў сустракаюцца гукі, якія пазначаюцца наступнымі літарамі: в, е, ё, и, л, м, н, у, п, с, т, х, ю, я. Ёт у пачатку слова ў спалучэньні з галоснай [і] пазначаецца літарай и (напрыклад, слова ирий (па-беларуску: месяц) вымаўляецца як йірій). Знак апострафа ʼ называецца звонкі тасер і пазначае прыдыханьне , знак з двух апострафаў ʼʼ называецца глухі тасер і пазначае мацнейшае прыдыханьне (гартанную змычку). Літарай Ӈӈ пазначаецца гук [ŋ] (аналягічны ангельскаму спалучэньню ng). Літарай в пазначаецца гук, аналягічны ангельскаму w, літарай х — прыдыханьне (у пачатку слова) і звонкі фрыкатыўны гук, аналягічны беларускаму г [ɣ] (у сярэдзіне слова).
Агульныя рысы ў ненецкіх мовах
рэдагавацьАгульнай асаблівасьцю абедзьвюх моваў/дыялектаў зьяўляецца сыстэматычная паляталізацыя амаль усіх зычных. Гэтая зьява паходзіць ад адрозьненьняў паміж рознымі якасьцямі галосных у протасамадыйскіх мовах[7].
- *Cä, *Ca > *Cʲa, *Ca
- *Ce, *Cë > *Cʲe, *Ce
- *Ci, *Cï > *Cʲi, *Ci
- *Cö, *Co > *Cʲo, *Co
- *Cü, *Cu > *Cʲu, *Cu
Вэлярныя зычныя *k ды *ŋ зазналі зрух у *sʲ ды *nʲ і разам з гэтым — паляталізацыю. Аналягічныя зьмены таксама адбыліся і ў іншых самадыйскіх мовах тундравае тэрыторыі: энецкай, нганасанскай і вымерлай юрацкай.
Адрозьненьні паміж ненецкімі мовамі
рэдагавацьТундравая ненецкая паводле шэрагу рысаў засталася бліжэйшай да першапачатковай протаненецкай мовы, чымся лясная ненецкая, фаналёгія якой знаходзілася пад уплывам усходніх дыялектаў хантыйскае мовы. Зьмены ў сучасных мовах улучаюць у сябе[7][8]:
- Тундравая ненецкая:
- Дэлябіялізацыя /wʲ/ у /j/
- Леніцыя пачатковага /k/ у /x/
- Спрашчэньне /ʔk/ да /k/
- Лясная ненецкая:
- Пераход пачатковага /s/ у /x/
- Сярэдняя дэназалізацыя /nʲ/ у /j/
- Пераход /r/, /rʲ/ у лятэральныя фрыкатыўныя /ɬ/, /ɬʲ/
- Скарачэньне падвойных насавых
- Пераход /lː/ у /nɬ/
- Зьмены ў паляталізаваных вэлярных /kʲ/, /xʲ/, /ŋʲ/
- Падвышэньне незакрытых галосных перад складам зь першапачатковай закрытай галоснай
- Страта адрозьненьняў галосных у ненаціскных складах
- Усталяваньне адрозьненьня паводле кароткасьці/даўжыні для гукаў /a/ ды /æ/
Пісьмовасьць
рэдагавацьПершыя кнігі на ненецкай мове былі выдадзеныя напрыканцы ХІХ ст.[9] У іх выкарыстоўваўся кірылічны альфабэт на расейскай аснове, бязь некалькіх літараў. У 1931 року быў створаны альфабэт на лацінскай аснове, у 1937-38 гадох ненецкі альфабэт быў зноў пераведзены на кірылічную аснову. Зрэшты, гэта тычыцца толькі тундравае ненецкае мовы: тундравая ненецкая мова добра задакумэнтаваная, мае статус карэннае мовы й мовы меншасьці, тады як першая пісьмовасьць на лясной ненецкай зьявілася толькі ў 1990- гадох, а сама мова зьяўляецца слаба задакумэнтаванай.
Сучасны ненецкі альфабэт:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | Ӈ ӈ |
О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х |
Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э |
Ю ю | Я я | ʼ | ʼʼ |
У альфабэце лясной ненецкай у дадатак таксама выкарыстоўваюцца літары Ӆӆ ды Ӭӭ[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ а б Ethnologue
- ^ а б Salminen, Tapani; Ackerman, Farrell Nenets // Encyclopedia of Languages & Linguistics / Brown, Keith. — 2. — Oxford, England: Elsevier, 2006. — С. 577–579. — (8).
- ^ Staroverov, Peter Vowel deletion and stress in Tundra Nenets. — Moscow, Russia: 2006. — С. 1.
- ^ Этнонациональные общности России. Электронная библиотека. Ненцы
- ^ а б Sammallahti, Pekka Historical phonology of the Uralic languages, with special reference to Samoyed, Ugric, and Permic // The Uralic Languages: Description, History and Foreign Influences / Denis Sinor. — Leiden: Brill, 1988. — С. 478–554.
- ^ Salminen, Tapani 253 // Notes on Forest Nenets phonology. — Helsinki, Finland: Suomalais-Ugrilainen Seura, 2007. — (Mémoires de la Société Finno-Ougrienne).
- ^ Букварь для самоѣдовъ, живущихъ въ Архангельской губерніи. — Архангельскъ: Православное миссіонерское общество, 1895. — 20 с.
- ^ Бармич М. Я., Вэлло И. А. Нешаӈ букварь. СПб, 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію ненецкай мовай |