Энецкая мова
Э́нецкая мова (па-энецку: онай базаан) — самадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе самадыйскі народ энцы.
Энецкая мова | |
Онай базаан | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Таймырскі Далгана-Ненецкі раён Краснаярскага краю |
Колькасьць карыстальнікаў | ад 43 (перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1] |
Клясыфікацыя | Уральскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | enf (лясны дыялект), enh (тундравы дыялект) |
Распаўсюджаная ў навакольлі ніжняе плыні Енісею, што ў Краснаярскім краі Расеі. Мова мае два досыць адроных дыялекты — лясны ды тундравы, якія могуць разглядацца як асобныя мовы. На мове размаўляе прыкладна 40-70 чалавек, большасьць — на тундравым дыялекце. Большая частка носьбітаў — людзі пажылога ўзросту, пры гэтым усе яны зьяўляюцца білінгвамі (з удзелам расейскай), а некаторыя — нават трылінгвамі (з удзелам яшчэ і нганасанскай)[2].
Нарыс
рэдагавацьМова зьяўляецца блізкай да ненецкай мовы, прычым да такой ступені, што раней энецкую мову нярэдка разглядалі як дыялект ненецкай. Іншай блізкай да энецкай мовай зьяўляецца нганасанская мова. Зь ненецкай ды нганасанскаю мовамі энецкую мову збліжаюць падабенствы ў сфэрах граматыкі й лексыкі, што абумоўлена іх блізкай роднасьцю і кантактаваньнем. Навогул, нават назвы ненецкай, энецкай ды нганасанскай моваў — nenesa, enesa, nganasa адпаведна — зьяўляюцца этымалягічна тоеснымі.
Меншым (паводле колькасьці носьбітаў) дыялектам зьяўляецца лясны дыялект. Паводле зьвестак на зіму 2006/2007 рок, на ім размаўляла прыкладна 35 чалавек (6 у Дудзінцы, 20 у Патапаве, 10 — у Тухардзе). Большасьць зь іх — трылінгвы (ведаюць лясны дыялект, тундравы дыялект і расейскую мову), пры гэтым у маўленьні яны аддаюць перавагу тундраваму дыялекту.
У граматычным пляне мова зьяўляецца аглютынацыйнай. У энецкай мове прысутнічае разьвітае чаргаваньне асноваў і шырока ўжываюцца фузійныя зьявы.
Пісьмовасьць
рэдагавацьАльфабэт для энецкае мовы распрацаваны на мяжы 1980-1990-х рокаў. Афіцыйна не прыняты, але на ім выдадзеныя тры кнігі (у тым ліку, школьны расейска-энецкі слоўнік).
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ԑ ԑ |
Ж ж | З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
Ӈ ӈ | О о | П п | Р р | С с | Ҫ ҫ | Т т | У у |
Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | ъ | Ы ы |
ь | Э э | Ю ю | Я я |
Разам з гэтым, у газэце «Таймыр», якая зрэдку публіку матэрыялы па-энецку, дадаткова выкарыстоўваюцца літары Ӈӈ Э̇э̇ ʼ ʼʼ (э з кропкай, апостраф, падвойны апостраф).
Літаратура
рэдагаваць- Mikola T.: Morphologisches Wörterbuch des Enzischen. Szeged, 1995 (= Studia Uralo-Altaica 36)
- Болина, Д .С.: Русско-энецкий разговорник. Санкт-Петербург : Просвещение, 2003, 111p. 5-09-00269-7
- Сорокина, И. П.; Болина, Д .С.: Энецкий-русско и русско-энецкий словарь. Санкт-Петербург : Просвещение, 2001, 309p. 5-09-002526-6
- Сорокина, И. П.; Болина, Д .С.: Энецкий словарь с кратким грамматическим очерком : около 8.000 слов. Санкт-Петербург: Наука 2009, 488p. ISBN 978-5-98187-304-1
- Сорокина, И. П.: Энецкий язык. Санкт-Петербург: Наука 2010, 411p. ISBN 978-5-02-025581-4
- Siegl, Florian: Materials of Forest Enets : an indiginous language of northern Siberia. (Dissertationes Philologicae Uralicae Universitatis Tartuensis 9) Tartu : Univ. Pr. 2011, 455 p. 978-9949-19-672-2 (print ed.) ISBN 978-9949-19-673-9 (PDF)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію энецкай мовай |