Хантыйская мова
Ханты́йская мова — вугорская мова фіна-вугорскае моўнае галіны, асноўная мова народу хантаў. Распаўсюджаная галоўным чынам у басэйне прытокаў Обі ды Іртышу і сярэднім і дольным цячэньні Обі. Паводле зьвестак перапісу 2002 году хантаў налічваецца 28 700 чалавек, зь іх на хантыйскай мове размаўляе 33,4% насельніцтва.
Хантыйская мова | |
ханты ясаӈ | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | ХМАА, ЯНАА, Томская вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | ~9600 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна Вугорская падгаліна Обска-вугорская група |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | Khanty alphabet[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | kca |
ISO 639-3 | kca |
SIL | — |
Асноўная характарыстыка
рэдагавацьСтруктура
рэдагавацьХантыйская мова разам з мансійскай і вугорскай утварае асобную падгаліну сярод фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў — вугорскую. З гэтымі мовамі, асабліва з мансійскай, хантыйская мае шмат агульных рысаў — у сфэры марфалёґіі, фанэтыкі і нават лексыкі. Па сваёй сынтаксічнай структуры хантыйская мова зьяўляецца аґлютынуючай мовай з амаль поўнай стратай самастойнага значэньня суфіксаў. Для хантыйскае мовы характэрная вялікая колькасьць галосных і адсутнасьць звонкіх зычных, сынґарманізм, недапушчэньне дзьвюх зычных у пачатку альбо ў канцы слова ці склада.
Апроч адзіночнага й множнага ліку ў хантыйскай мове шырока ўжываецца дваісты лік (прыклады ўжываньня дваістага ліку ў беларускай мове можна ўбачыць у словах нажніцы, порткі). Ролю прыналежных займеньнікаў выконваюць суфіксы, што ўказваюць на прыналежнасьць прадмэта.
Дыялекты
рэдагавацьХантыйская мова ў сваёй дыялектнай структуры адрозьніваецца вельмі вялікай колькасьцю дыялектаў. Звычайна ў хантыйскай мове выдзяляюць дзьве ґрупы гаворак:
- Заходняя (уласна хантыйскія гаворкі, падпадзяляецца на паўночныя і паўдзёныя)
- Усходняя (альбо кантыцкая)
Тэрытарыяльна гаворкі блізкія паміж сабой, але дыялекты па крайніх кропках дыялектнага кантынуўму адрозьніваюцца настолькі, што ўзаемаразуменьне паміж імі даволі цяжкае.
Пісьмовасьць
рэдагавацьПершая пісьмовасьць у хантыйскай мове ўзьнікае ў 1868 годзе, калі на бярозаўска-абдорскім дыялекце было выдадзена Эвангельле паводле Мацьвея. На хвалі ўсесавецкае лацінізацыі ў 1930-ых гадох быў распрацаваны лацінкавы альфабэт для казымскага ды абдорскага дыялекта. У 1937 годзе хантыйская пісьмовасьць была пераведзена на кірыліцу. Нягледзячы на даволі працяглую гісторыю існаваньня пісьмовасьці ды літаратуры па-хантыйску, адзінага літаратурнага стандарту ў мове няма — хантыйскамоўны друк прысутнічае ўва ўсіх чатырох дыялектах.
Лацінскі альфабэт (1931—1937 гады).
A a | B в | D d | E e | Ә ә | F f | H h | Һ һ |
I i | J j | K k | L l | Ļ ļ | Ł ł | M m | N n |
Ņ ņ | Ŋ ŋ | O o | P p | R r | S s | Ş ş | S̷s |
T t | U u | V v | Z z | Ƶ ƶ | Ƅ ƅ |
Кірылічны альфабэт рэдакцыі 1958 году
А а | Ӓ ӓ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ә ә | Ӛ ӛ | Ж ж | З з | И и | Й й | К к | Ӄ ӄ |
Л л | Л’ л’ | М м | Н н | Ӈ ӈ | О о | Ӧ ӧ | Ө ө |
Ӫ ӫ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ӱ ӱ | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ч’ ч’ | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Агульны хантыйскі альфабэт для ўсіх дыялектаў (рэдакцыя 2000 году)
А а | Ӓ ӓ | Ӑ ӑ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е |
Ё ё | Ә ә | Ӛ ӛ | Ж ж | З з | И и | Й й | К к |
Қ қ (Ӄ ӄ) | Л л | Ӆ ӆ (Ԓ ԓ) | М м | Н н | Ң ң (Ӈ ӈ) | Н’ н’ | О о |
Ӧ ӧ (Ŏ ŏ) | Ө ө | Ӫ ӫ | П п | Р р | С с | Т т | У у |
Ӱ ӱ | Ў ў | Ф ф | Х х | Ҳ ҳ (Ӽ ӽ) | Ц ц | Ч ч | Ҷ ҷ |
Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э | Є є | Є̈ є̈ |
Ю ю | Ю̆ ю̆ | Я я | Я̆ я̆ |
Гісторыя вывучэньня
рэдагавацьХантыйская мова — найменш вывучаная з усёй фіна-вугорскае ґрупы. Адзінымі сур’ёзнымі працамі да апошняга часу былі: кароткая ґраматыка і слоўнік, выдадзеныя А. Кастранам у 1849 г., і слоўнік Паасонэна, выпушчаны ў 1926 годзе. У савецкія часы навукова-дасьледчай асацыяцыяй Інстытуту народаў поўначы вялося паглыбленае вывучэньне хантыйскае мовы і стварэньне для яе пісьменства.
Грамадзкае жыцьцё
рэдагавацьНа хантыйскай мове выдаюцца ґазэты, у пачатковых клясах мова вывучаецца як прадмэт.
Першыя публікацыі на хантыйскай мове зьявіліся ў ґазэце «Остяко-Вогульская правда» (асьцякі і вагулы — старая назва ў расейскай мове адпаведна хантаў і мансі) у 1934 годзе. З 1957 году ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе выдавалася ґазэта «Ленин пант хуват» (бел. «Па ленінскім шляху»), якая ў 1991 годзе была перайменавана ў «Хӑнты ясаӈ» (бел. «Хантыйскае слова»). Да пачатку 1970-х гадоў ґазэта выходзіла адным радком, пасьля — чатырма. Выходзіць штотыдзень. У Шурышкарскім раёне Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі выходзіць ґазэта «Ӆуӈх авт» (бел. «Ангальскі мыс»).
У раніцы, сярэдзіне дня і вечарох па панядзелках, серадах і пятніцах на радыё «Югория» выходзяць хантыйскамоўныя перадачы па 20 хвілін, вяшчаньне пачалося ў 1964 годзе.
Этна-рок-гурт «H-Ural» з 2009 году выконвае свае песьні на шурышкарскім і сярэдняобскім дыялекце хантыйскае мовы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вынікі перапісу-2010 (рас.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію хантыйскай мовай |