Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
Яма́ла-Не́нецкая аўтаномная акру́га (па-расейску: Ямало-Ненецкий автономный округ, па-ненецку: Ямалы-Ненёцие автономной окрук) — адзін з суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі, аўтаномная акруга. Створана 10 сьнежня 1930 году. Разьмешчаная на поўначы Заходняй Сыбіры. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным дачыненьні складае адзін з суб’ектаў Расеі, пры гэтым адначасова ўваходзіць у склад Цюменскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — Саляхард.
Ямала-Нянецкая аўтаномная акруга | |
Ямало-Ненецкий автономный округ | |
Сьцяг | |
Гімн | Anthem of Yamalo-Nenets Autonomous Okrug[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | Аўтаномная акруга |
Уваходзіць у | ва Ўральскую фэдэральную акругу |
Горад | Саляхард |
Улучае | 7 муніцыпальных раёнаў, 9 мескіх акругаў |
Найбольшы горад | Саляхард |
Дата ўтварэньня | 10 сьнежня 1930 |
Губэрнатар | Дзьмітры Кабылкін |
Старшыня Заканадаўчага Сходу акругі | Сяргей Харучы |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Насельніцтва (2014) | 539 671 |
Нацыянальны склад | расейцы, беларусы, украінцы, ненцы |
Плошча | 769 250 км² |
Месцазнаходжаньне Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | MSK+2 (UTC+5) |
Код ISO 3166-2 | RU-YAN |
Код аўтам. нумароў | 89 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На захадзе мяжуе зь Ненецкай аўтаномнай акругай, на паўднёвым захадзе — з Рэспублікай Комі, на поўдні — з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на ўсходзе — з Краснаярскім краем, на поўначы праходзіць узьбярэжжа Карскага мора.
У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе паводле зьвестак на 2017 год амаль 24% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расейскіх рублёў у месяц. ЯНАО займае першае месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў у рэгіёнах Расеі.