Ненцы
Не́нцы (саманазва: ненэй ненэчьэ, хасово, нещанкг; састарэлае — самаеды, юракі) — народ у Расеі, што жыве на ўзьбярэжжы Паўночнага ледавітага акіяну ад паўночнага захаду Расеі да паўвостраву Таймыр. Жывуць у асноўным у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне (Краснаярскі край), Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (Цюменская вобласьць), Ненецкай аўтаномнай акрузе (Архангельская вобласьць), Рэспубліка Комі.
Колькасьць, заняткі
рэдагавацьЗ усіх карэнных народаў поўначы Расеі ненцы самыя шматлюдныя. Паводле перапісу 2002 году іх было 41 302 чалавекі, зь якіх 27 000 чалавек жыло ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Асноўным заняткам ненцаў зьяўляецца жывёлагадоўля, асноўнай жывёлай для гадаваньня – паўночны алень. На паўвостраве Ямал яны гадуюць каля 500 000 аленяў. Жывуць у часовых намётах – мя. Гэта зьвязана з пастаяннай неабходнасьцю качаваць разам са статкамі аленяў. Адначасова ненцы займаюцца рыбалкай і паляваньнем. Самі ненцы дзеляцца на дзьве галіны: тундравыя і лясныя, тундравыя ненцы атрымалі назву ад прыродных умоваў пражываньня гэтае групы (тундравая зона), гэтая група складае большасьць ад ненецкага этнасу. Лясныя ненцы (іх колькасьць каля 1 500 чалавек) жывуць у лясох у вадазборы рэк Пур і Таз на паўднёвым-усходзе Ямала-Ненецкае аўтаномнай акругі й у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.
Колькасьць ненцаў у Расеі:
Паходжаньне
рэдагавацьПаходжаньне ненцаў зьвязваецца з плямёнамі самадыйскае галіны ўральскіх народаў, якія першапачаткова пражывалі ў цэнтральнай і паўднёвай частках Заходняй Сыбіры, але потым рушылі на поўнач зь іншымі плямёнамі, што ўзялі ўдзел у этнагенэзе іншых самадыйскіх народаў, пасьля чаго, як мяркуецца, значную ролю адыгралі кантакты з дасамадыйскім карэнныі насельніцтвам рэгіёну. Першыя згадкі пра ненцаў у Расеі былі ў 14 стагодзьдзі. Паводле некаторых дасьледчыкаў ненцы каля 1 000 гадоў таму прыйшлі з поўдня Сыбіры. Гэта пярэчыць досьледам, бо зьнешні выгляд ненцаў даказвае, што яны ёсьць вынікам мэтызацыі эўрапэоідаў і мангалёідаў.
Мова
рэдагавацьНацыянальная мова ненцаў — ненецкая, што належыць да паўночнай групы самадыйскае галіны ўральскае сям’і моваў. Сярод іншых самадыйскіх моваў асаблівае збліжэньне праяўляе з нганасанскай і энецкай мовамі.
Ненецкая мова дзеліцца на дзьве гаворкі: тундравую і лясную, што робіць пэўную перашкоду ў кантактаваньні між ляснымі і тундравымі ненцамі. Абодва дыялектныя варыянты могуць разглядацца як асобныя мовы, пры гэтым кожны зь іх з ХХ ст. мае ўласныя кадыфікаваныя літаратурныя мовы.
Ненец (ненэч) у перакладзе зь ненецкай мовы азначае «чалавек».
Галерея
рэдагаваць-
сям’я ненцаў у намёце
-
Ненцы (самаеды) у 1914 годзе
-
Ненцы
-
Самаедка ў летняй сукенцы
-
Самаедка
-
Самаеды
-
Юрак