Негарэльскі сельсавет
Негарэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Энэргетыкаў.
Негарэльскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Энэргетыкаў |
Дата ўтварэньня | 30 сьнежня 1998 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі з цэнтрам у вёсцы Рудня. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Негарэлае. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. У 1938 годзе сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Негарэлае. 4 лютага 1939 году пасялковы савет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масьцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы, пасёлкі Клачкі, Негарэлае — ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 74, 75