Негарэльскі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Негарэ́льскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Негарэлае.

Негарэльскі пасялковы савет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус пасялковы савет, сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Негарэлае
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1938
Дата скасаваньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Негарэльскі сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі з цэнтрам у вёсцы Рудня. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Негарэлае. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 27 верасьня 1938 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Негарэлае. 4 лютага 1939 году пасялковы савет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масьцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы, пасёлкі Клачкі, Негарэлае — перададзеныя ў склад Негарэльскага сельсавету[2].

Літартура

рэдагаваць