Мікола Сурначоў

беларускі паэт

Міко́ла Сурначо́ў (сьнежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня — 20 красавіка 1945, пад Бэрлінам) — беларускі паэт.

Мікола Сурначоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся сьнежань 1917
Памёр 20 красавіка 1945(1945-04-20) (27 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сьнежні 1917 году ў в. Слабада Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікуму працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газэту «Камунар».

У 1937—1939 гадох навучаўся на літаратурным факультэце Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. У 1939 году перавёўся ў Менскі пэдагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газэтах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная зьмена» (1940—1941).

З 1941 году — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказу, у вызваленьні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.

Старшы лейтэнант узвода зьнішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка Сурначоў загінуў у ноч з 19 на 20 красавіка 1945 года ў рукапашным баі пад Бэрлінам[1]. Пахаваны ў нямецкім пасёлку Фрайдэнберг, што за 8 кілямэтраў ад Бэрлінскай кальцавой дарогі, а потым парэшткі паэта былі перазахаваныя на брацкіх могілках Бад-Фрэенвальдэ[2].

Творчасьць рэдагаваць

Друкавацца пачаў у 1933 годзе ў рагачоўскай раённай газэце «Камунар». Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны сьпеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Рытм і разнастайнасьць, сюжэтная завершанасьць уключаных дэталей і вобразаў, ляканічнасьць — выяўляюць асаблівасьць паэзіі Міколы Сурначова.

  Сон

Мне сёньня сьніліся суніцы,
Сьцяжынка праз густы хмызьняк
  І дзераза, што хутка віцца
Пачне ў імхах і так і сяк.

І луг мурожны, і прысады
Вакол варшаўскае шашы
Шапталі мне: «Цябе мы рады
Сустрэць ад шчырае душы».

I так заўжды перад вачыма:
Густы хмызьняк, разьбег дарог
Такою я цябе, Радзіма,
У дні суровыя зьбярог.

 

—1944 год. Румынія.[3]

Узнагароды рэдагаваць

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

Яго імем названа вуліца ў Рагачове.

Кнігапіс рэдагаваць

Пераклады рэдагаваць

  • Mikoła Surnaczou. Wierszy  (пол.) / wybrał, opracował i przedmową opatrzył Jan Huszcza // Wiersze białoruskie : antologia. — Łódź : Wydawnictwo Łódzkie, 1971.
  • Микола Сурначев. Одна любовь: перевод с белорусского (рас.) / автор предисловия Д. Ковалев. — М.: Молодая гвардия, 1971. — 46 с. — 10 000 ас.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Юрый Камягін. Узнагароджаны пасмяротна. // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 2012, 4 мая. — № 18 (4664). — С. 7.
  2. ^ Пісьменнікі-франтавікі. Сурначоў
  3. ^ Крывёю сэрца. (Зборнік вершаў беларускіх паэтаў, загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны) / укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Вялюгін; рэдкалегія: Пімен Панчанка (галоўны рэдактар) і інш.. — Менск: Беларусь, 1967. — С. 152. — 177 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 7300 ас.

Літаратура рэдагаваць

Энцыкляпэдыі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць