Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка (1917—1922)

сувэрэнная дзяржава з 19 чэрвеня 1918 да 6 ліпеня 1923

Савецкая Расея — неафіцыйная назва самастойнай сацыялістычнай расейскай дзяржавы ў пэрыяд пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году і да стварэньня СССР у 1922 годзе (з 19 ліпеня 1918 году афіцыйна — РСФСР).

Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка
Российская Социалистическая Федеративная Советская Республика
[[Расейская імпэрыя|]]
1917—1922 [[СССР|]]
Сьцяг Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі Герб Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі
Афіцыйная мова Расейская мова
Сталіца Петраград (1917—1918),
Масква (1917—1922)
Найбуйнейшы горад Петраград, Масква, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне
Форма кіраваньня савецкая рэспубліка
Валюта Расейскі рубель
Незалежнасьць 1917—1922

Акрамя таго, у больш шырокім тлумачэньні, асабліва ў замежнай прэсе, Савецкай Расеяй у пазьней часта называўся ўвесь СССР (або РСФСР у яго складзе).

У цяперашні час тэрмін Савецкая Расея выкарыстоўваецца рознымі гісторыкамі ў розных сэнсах, у залежнасьці ад кантэксту.

Узаемаадносіны РСФСР з самастойнымі савецкімі рэспублікамі

рэдагаваць

У пачатку 1919 году ў дзяржавах Украіны, Беларусі, Эстоніі, Латвіі і Летувы ўсталявалася савецкая ўлада. РСФСР разглядала гэтыя дзяржавы як сувэрэнныя, і пачала зь імі цесныя адносіны, якія датычыліся рашэньня ваенных, эканамічных і іншых праблемаў.

У чэрвені 1919 году быў прыняты дэкрэт УЦВК «Аб аб’яднаньні Савецкіх Рэспублік: Расеі, Украіны, Латвіі, Летувы, Беларусі для барацьбы з сусьветным імпэрыялізмам». У адпаведнасьці зь ім аб’яднаньню падлягалі рэспубліканскія органы ваеннай арганізацыі і ваеннага камандаваньня, СНГ, наркаматы фінансаў, працы, шляхоў зносінаў. Для кіраўніцтва гэтымі галінамі прадугледжвалася стварэньне адзіных калегіяў. Да 1920 году ў Летуве, Эстоніі і Латвіі савецкая ўлада была ліквідаваная і саюзныя адносіны спыніліся.

Аб’яднаньне ў СССР

рэдагаваць

29 сьнежня 1922 году ў Маскве на канфэрэнцыі дэлегацыяў ад зьездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР была падпісана Дамова пра ўтварэньне СССР. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны 30 сьнежня 1922 году Першым Усесаюзным зьездам Саветаў і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоць Савет Народных Камісараў СССР (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі 6 ліпеня 1923 году.