Друкарня (Мураваная Ашмянка)

помнік архітэктуры канца XVI — XIX стагодзьдзяў у Мураванай Ашмянцы
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Друкарня
Краіна Беларусь
Вёска Мураваная Ашмянка
Каардынаты 54°27′09.11″ пн. ш. 25°46′49.33″ у. д. / 54.4525306° пн. ш. 25.7803694° у. д. / 54.4525306; 25.7803694Каардынаты: 54°27′09.11″ пн. ш. 25°46′49.33″ у. д. / 54.4525306° пн. ш. 25.7803694° у. д. / 54.4525306; 25.7803694
Архітэктурны стыль клясыцызм
Друкарня на мапе Беларусі
Друкарня
Друкарня
Друкарня

Друкарня — помнік архітэктуры канца XVI — XIX стагодзьдзяў у Мураванай Ашмянцы. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы заход ад колішняга мястэчка, на беразе ракі Ашмянкі. Твор архітэктуры раньняга барока і клясыцызму.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваны будынак друкарні збудавалі ў канцы XVI ст. Яе заснаваў стольнік Мікалай Дарагастайскі. Друкарня дасягнула росквіту ў XVII ст., калі належала сыну Мікалая Крыштапу. Сярод выдадзеных тут кніг «Гіпіка» К. Дарагастайскага, «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615 год).

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У сярэдзіне XІX ст. будынак друкарні перабудавалі пад палац. У XІX — пачатку XX стагодзьдзя сфармавалася алея, якая вяла да палаца. Таксама тут збудавалі прыдарожную капліцу. У літаратуры ёсьць зьвесткі, што ў памяць пра будаваньне сядзібы каля яе ўваходу ўмуравалі камень з датамі «1590—1843 гады».

Апісаньне рэдагаваць

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта будынак з буйнапамернай цэглы (32 × 16 × 7 см), ад якога часткова захаваліся сутарэньні, цокаль і сьцены верхняга паверху. Сутарэньні мелі цыліндрычныя скляпеньні, цокаль — крыжовыя. Пры перабудове пад палац узьвялі верхні паверх у стылі клясыцызму, аркавыя вокны цокалю заклалі, сьцены абводам рытмічна прарэзалі прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 353.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць