Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мураваная Ашмянка)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мураваная Ашмянка |
Каардынаты | 54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д. / 54.45667° пн. ш. 25.785° у. д.Каардынаты: 54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д. / 54.45667° пн. ш. 25.785° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мураванай Ашмянцы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Мураванай Ашмянцы збудавалі ў 1650 годзе. У 1790 годзе з фундацыі падкаморага Ігната Важынскага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1841 і 1874 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта праскутны ў пляне зруб з 3-граннай апсыдай, трансэптам і дзьвюма закрысьціямі. Асноўны аб’ём і крылы трансэпту накрываюцца 2-схільнымі з вальмамі над алтаром, закрысьціі — 1-схільнымі дахамі. Галоўны фасад і тарцы трансэпту завяршаюць трыкутныя франтоны з купаламі-банямі на глухіх барабанах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з простымі ліштвамі.
Унутраная прастора перакрываецца люстранымі скляпеньнямі (у асноўным аб’ёме на падоўжных бэльках і калёнках). Алтарнае памяшканьне адкрываецца ў залю вялікім прастакутным, хоры — трайным аркавым праёмамі. Сьцены і столь гарызантальна ашаляваныя. Інтэр’ер аздабляецца выкананай у другой палове XІX ст. паліхромнай размалёўкай: гірлянды зь лістоў аканта, лілеяў і стужак зь літургічнымі надпісамі, фігуры арханёлаў, арнамэнт з залатых каласоў, зялёных і сініх гронак вінаграду. Вылучаюцца тры разныя драўляныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Галоўны алтар на невысокім цокалі, 2-ярусны з трыкутным завяршэньнем, аздоблены драўляным разным абрамленьнем з завіткоў-валютаў, ракайляў, казачных расьлінаў, паўфігураў атлянтаў з каронамі-капітэлямі на галаве і фігурак укленчаных анёлаў. Бакавыя алтары сваёй кампазыцыяй нагадваюць галоўны, але меншыя памерам і больш сьціплыя паводле дэкору.
У межах агароджанага касьцельнага пляцу стаіць 2-ярусная званіца[1].
Галерэя
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1920-я гг.
-
1930 г.
-
1930 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 244.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.