Адам Вайткевіч

Адам Вайткевіч (па-польску: Adam Wojtkiewicz; 6 лютага 1796 — 4 студзеня 1870, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.

Адам Вайткевіч
AWajtkiewicz.jpg
Біскуп Адам Вайткевіч
Род дзейнасьці менскі біскуп
Дата нараджэньня 6 лютага 1796
Дата сьмерці 4 студзеня 1870 (73 гады)
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан

БіяграфіяРэдагаваць

З шляхецкага роду, сын Адама Вайткевіча й Францішкі з Багінскіх. Ахрышчаны 13 лістапада 1796 году ксяндзом Карлам Кшталтам. Высьвечаны на ксяндза ў 1819 годзе. Канонік магілёўскі ад 1845 году, рэктар Менскае сэмінарыі ад 1849 году. 18 сакавіка 1852 году прызначаны менскім біскупам. 22 лютага 1853 году інтранізаваны на менскае біскупства. Пасьля скасаваньня 24 ліпеня 1869 году дыяцэзіі, пераехаў у Вільню, дзе й памёр. Апошняе ягонае біскупскае распараджэньне датуецца 25 ліпеня 1869 году. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

Папярэднік
Матэвуш Ліпскі
Менскія біскупы
1853—1869
Наступнік
Зыгмунт Лазінскі

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Адам Вайткевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў