Гіпаліт Грынцэвіч

інжынер-архітэктар
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынцэвіч.

Гіпаліт Грынцэвіч (па-польску: Hipolit Hryncewicz; 1876, Ковеншчына[1] — 15 кастрычніка 1933[a][2][3], Вільня) — інжынэр-архітэктар.

Гіпаліт Грынцэвіч
Дата нараджэньня 1876
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1933(1933-10-15)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар
Месца працы
Сябра ў Саюз польскіх інжынераў-чыгуначнікаў[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасьля здачы іспытаў ён паступіў на архітэктурны факультэт Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 годзе. Яго дыплёмны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнаньня яго выдатных здольнасьцяў ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады.

Да 1912 году працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцьці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 году пераехаў у Маскву, дзе ажыцьцяўляў нагляд за будаўніцтвам сабору Аляксандра Неўскага па праекце Аляксандра Памяранцава[1].

У 1919 годзе вярнуўся з савецкай Расеі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 году працаваў у галіне вайсковага будаўніцтва. У лістападзе 1921 году быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (па-польску: Wileńska Dyrekcja Kolei Państwowych; пазьней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных падчас вайны[1].

З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні[4][1].

Быў сябрам Віленскага кола Саюзу польскіх інжынэраў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1933 году ў Вільні. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя Росы[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, разьмешчаных на лініі Беласток — Берасьце — Стоўбцы, а таксама на іншых вучастках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Берасьцейскі вакзал (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск[1]. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Гэнэлам (па-польску: Henryk Genello)[1], з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Гэнэлам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узьведзеную ў 1926 годзе[1].

У 1910 годзе ажаніўся з Казімерай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942)[3].

  1. ^ дата на надмагільлі.
  1. ^ а б в г д е ё Zbigniew Tucholski INŻYNIER HENRYK GENELLO (1872-1948), SZKIC DO PORTRETU ZAPOMNIANEGO ARCHITEKTA KOLEJOWEGO (пол.). Instytut Historii Nauki im. L. i A. Birkenmajerów PANПраверана 2020-04-18 г.
  2. ^ Marjan Kulesza Wspomienia pośmiertnie ś. p. Hipolit Hryncewicz // Kurjer Nowogródzki. — 1933. — С. 3.
  3. ^ а б в Ród Hryncewiczów. Uzupełnienia(недаступная спасылка)
  4. ^ Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 году на фотаздымках Архівавана 30 красавіка 2022.