Уладзіслаў Паўлюкоўскі
Уладзісла́ў Паўлюко́ўскі (пс.: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; У. І.; У.-І.; Ў. П.;) — (1 траўня (н.с. 13 траўня) 1895, в. Ініца, Наваградзкі павет — 8 верасьня (ці 8 лістапада?) 1955, Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, вайсковы фатограф[1].
Уладзіслаў Паўлюкоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 (13) траўня 1895 |
Памёр | 8 верасьня 1955 (60 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | маляр, перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і мястовую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы.
Падчас Першай сусьветнай вайны служыў у расейскім войску ў чыне прапаршчыка. Ваяваў пад час грамадзянскай вайны ў Расеі[2].
У 1920 вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню. Прымаў удзел у дзейнасьці БСРГ.
Пачаў друкавацца з 1926 году. Творы пабачылі сьвет у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Яго графіка аздабляла мастацкія кніжкі, календары, падручнікі.
У 1926 годзе арыштаваны, зьняволены ў Лукішках. Дзякуючы апэляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе.
На працягу 1928—1929 выдаў тры кнігі[3]; (частка зь іх прысьвечаны вязьніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў расейскіх клясыка (Леў Талстой, М.Зошчанка)[4].
Ізноў арыштаваны ў 1939, Зьмешчаны ў канцлягэр Бяроза-Картускі. пасьля нападу СССР на Польшчу, вызваліўся. Пакінуў успаміны пра знаходжаньне ў лягэры «Арышты; Бяроза і Воля»[5].
З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І. Луцкевіча. З 1945 да 1948 — дырэктар Літаратурнага музэю А.Пушкіна ў Вільні.
29 жніўня 1948 арыштаваны. Перавезены ў Менск. Асуджаны да 10 гадоў лягероў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Росы[6].
Творчасьць
рэдагаваць- Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня, 1928
- Апавяданьні. Вільня, 1929
- Клім бабаю і іншыя жарты. Вільня, 1929
- Арышты; Бяроза і Воля (1 частка), 2-я частка, успаміны. 1940
Літаратура
рэдагаваць- ПАЎЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 1. — Мн:, 2007.
- Багдановіч Вячаслаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
- ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/
- ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
- ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/
- ^ У. Гарбацкі, «Ня поўныя беларусы». Недаацэнены геній Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Новы Час, 24.07.2023, https://novychas.online/asoba/nja-pounyja-belarusy-nedaaceneny-henij-uladzi
- ^ С. Чыгрын, Забыты Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Racyja.com, 13.05.2020, https://www.racyja.com/kultura/zabyty-uladzislau-paulyukouski/