Маспэкс
Каардынаты: 49°52′55″ пн. ш. 19°30′20″ у. д. / 49.88194° пн. ш. 19.50556° у. д.
«Маспэкс» — харчовы холдынг Польшчы, заснаваны ў 1990 годзе ў Вадавіцах (Малапольскае ваяводзтва).
польск. Maspex | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 1990 |
Краіна | Польшча |
Разьмяшчэньне | Малапольскае ваяводзтва |
Адрас | Вадавіцы, вул. Шапэна, д. 10[1] |
Ключавыя фігуры | Кжыштаф Павінскі |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | гарэлка, крупы, макарона, нэктар, сок |
Абарачэньне | 14,27 млрд злотых (2022 год; 3,212 млрд $)[2] |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | 7500 (2018 год) |
Даччыныя кампаніі | MASPEX Czech[d] |
На 2023 год быў найбольшым прыватным прадпрыемствам харчовай прамысловасьці Польшчы і адным з найбольшых у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе. Быў асноўным пастаноўніком нектараў і сокаў у Польшчы, Румыніі, Славаччыне і Чэхіі. Пры гэтым быў вядучым іх вытворцам у Баўгарыі, Вугоршчыне, Латвіі і Летуве. Таксама ў Польшчы займаў вядучае месца ў вытворасьці кетчупа і кансэрваў з агародніны, як і ў пастаўцы джэмаў, макаронаў і падліваў. Урэшце, ажыцьцяўляў найбольшыя пастаўкі гарэлкі, у тым ліку з-за мяжы. Меў 17 заводаў на 160 вытворчых лініяў. Выпускаў 4000 найменьняў вырабаў пад 70 таварнымі знакамі[2].
Вытворчасьць і збыт
рэдагавацьЗа 2022 год «Маспэкс» перапрацаваў 280 тыс. тонаў агародніны і садавіны, а таксама перамалоў 130 000 тонаў пшаніцы. Заводы месьціліся ў 5 краінах Сярэдне-Ўсходняй Эўропы:
- 10 у Польшчы — Абарнікі (Велікапольскае ваяводзтва), Альштынак і Коршы (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва), Беласток, Вадовіцы і Тымбарк (Малапольскае ваяводзтва), Вонсаш Дольны і Тыхы (Сылескае ваяводзтва), Ловіч (Лодзінскае ваяводзтва) і Люблін;
- 4 у Румыніі — Ватра Дорней (Сучаўскі павет), Валеній-дэ-Мунтэ (Прахаўскі павет), Джурджу і Тымішаара;
- па адным у Баўгарыі (Велінград, Пазарджыцкая вобласьць), Вугоршчыне (Ньярлёрынц, Бач-Кішкунскі павет) і Чэхіі (Вэсэлі-над-Лужніцы, Паўднёвачэскі край)[4].
Складзкая гаспадарка налічвала 4 даставачна-распаўсюдніцкія асяродкі і 19 складоў у Баўгарыі, Вугоршчыне, Польшчы, Румыніі і Чэхіі на 450 000 паддонаў з магчымасьцю адгрузкі да 20 000 паддонаў за дзень[5].
Тавары прадавалі ў больш як 270 гандлёвых сетках звыш 70 краінаў. Большасьць збыту ішло ў краіны Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Паўднёва-Заходняй і Ўсходняй Азіі. Аснову паставак складалі сокі, нэктары, кава, шакаляд, вяршкі, гарбата, какава, макарона, энэргетычныя напоі, кансэрвы з агародніны і садавіны, а таксам кетчуп. Вядучую долю адпаведныя тавары займалі ў такіх краінах Эўропы, як Баўгарыя, Вугоршчына, Румынія, Славаччына, Украіна і Чэхія, а таксама на Балканах і ў Прыбалтыцы[6].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1990 годзе заснавалі прадпыремства «Маспэкс», якое занялося пакаваньнем какавы і кавы. У 1995 годзе «Маспэкс» набыў «Польскую ежу» ў Альштынку (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва), што вырабляла сокі «Кубусь». У 1998 гадох заснавалі прадстаўніцтвы ў Вугоршчыне, Румыніі, Славаччыне і Чэхіі. У 1999 годзе набылі прадпрыемствы «Анін» і «Тымбарк» (Ліманоўскі павет), якія выпускалі нэктары. У сакавіку 2003 году прыдбалі «Любэлу» (Люблін), што вырабляла крупы, макарону і муку. У верасьні 2003 году набылі «Польскі лек», які выпускаў вітаміны і шыпучыя таблеткі ад застуды. У 2004 годзе выкупілі чэскую вытворчасьць сокаў «Вальмарк» і вугорскага вытворцу нэктараў «Алімпас». У 2005 годзе набылі баўгарскага вытворцу сокаў «Куінс», а ў Вугоршчыне выкупілі «Плюш Вітамін» і вытворцу мінэральнай вады «Апэнта». У 2007 годзе быў набыты румынскі вытворца макароны «Арнос» (Арадзя)[2].
У 2008 годзе набылі расейскі завод напояў «Марк IV», які прадалі ў 2021 годзе. У 2015 годзе «Маспэкс» набыў плодаагароднінны завод «Аграс Нова» ў Котліне (Ярацінскі павет), які выпускаў адпаведныя кансэрвы пад таварнымі знакамі «Доктар Віт», «Кракус», «Ловіч», «Тарчын», «Улацлавак» і «Фруктус». У 2016-м дадалі румынскі завод мінэралкі «Рыё Букавіна». У 2022 годзе набылі «Сярэднеэўрапейскую карпарацыю распаўсюду» (Варшава), якая была найбольшым у сьвеце вытворцам гарэлкі, якую выпускала пад таварнымі знакамі «Жуброўка», «Сопліца», «Абсальвэнт», «Больс», «Жытнёўка» і «Райская». За 2022 год выпусьцілі звыш 2,2 млрд літраў нэктараў і сокаў, 280 000 тонаў крупаў і макаронаў, 180 000 тонаў джэмаў і варэньня, а таксама 155 млн літраў алькаголю[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (пол.) // ТАА «Маспэкс», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
- ^ а б в г Аб прадпрыемстве (пол.) // ТАА «Маспэкс», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
- ^ https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zip — Compagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
- ^ Вытворчасьць (пол.) // ТАА «Маспэкс», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
- ^ Дастаўка (пол.) // ТАА «Маспэкс», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
- ^ Замежныя продажы (пол.) // ТАА «Маспэкс», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |