Застуда

заражэньне верхняга дыхальнага тракту

Назафарынгіт ці ў простанародзьдзі застуда — пашыранае віруснае захворваньне верхніх дыхальных шляхоў. Асноўнымі сымптомы ёсьць кашаль, чханьне, галаўны боль, боль у горле й павышаная тэмпэратура. Не існуюць лекі ад прастуды, але сымптомы звычайна праходзяць ў тэрмін ад 7 да 10 дзён, зь некаторымі сымптомамі хвароба можа працягвацца да трох тыдняў[4]. Прастуда зьяўляецца найбольш частым інфэкцыйным захворваньнем у людзей[5]. Сярэдняя колькасьць захворваньняў для чалавека на год складае 2—4 разы для дарослых і 6—8 разоў для дзяцей, асабліва ў зімні пэрыяд. Часам у людзей зь іншымі праблемамі са здароўем разам з застудай можа разьвіцца пнэўманія[6].

Застуда
Рынавірус — асноўны вірусны агент назафарынгіта (застуды)
Рынавірус — асноўны вірусны агент назафарынгіта (застуды)
Спэцыяльнасьць сямейная мэдыцына, інфэкталёгія, отарыналярынгалёгія
Сымптомы кашаль, боль у горле, насмарга, ліхаманка, тынітус, хроп, галаўны боль, sneeze, nasal congestion
Лекі хлярыд цынку[d][1], глюканат цынку[d][1], аскарбат натру[d][1], (+)-фэнілпрапаналамін[d][1], гвайэфэнэзын[d][1] і парацэтамол[d][2][3]
Застуда ў Вікісховішчы

У цяперашні час больш за 200 штамаў віруса ўдзельнічаюць ва ўзьнікненьні застуды, аднак найбольш распаўсюджанымі зьвяўляюцца рынавірусы[7]. Яны распаўсюджваюцца праз паветра пры блізкім кантакце зь інфіцыяванымі людзьмі ці ўскосна праз кантакт з аб’ектамі навакольнага асяродзьдзі, з наступным пераносам віруса праз рот або нос[6]. Фактары рызыкі ўключаюць у сябе недасыпаньне і псыхялагічны стрэс, а для дзяцей паход у дзіцячы садок[8].

Разам з грыпам і іншымі рэсьпіраторнымі віруснымі інфэкцыямі, якія маюць падобныя сымптомы, уключаны ў дыягностыцы ў групу грыпападобных захворваньняў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г д NDF-RT (анг.)
  2. ^ https://www.prescrire.org/Fr/B97AEE6E6E51C9BC97632ECAED05DF93/ViewClipping.aspx
  3. ^ https://www.prescrire.org/Fr/CC329D0A5E34B3E1707DE7D576B4F164/ViewClipping.aspx
  4. ^ Heikkinen T, Järvinen A (January 2003). «The common cold». Lancet 361 (9351): 51-9. doi:10.1016/S0140-6736(03)12162-9. PMID 12517470.
  5. ^ Macnair, Dr. Trisha. «The Common Cold». BBC Health.
  6. ^ а б «Common Colds: Protect Yourself and Others». Centers of Disease Control and Prevention.
  7. ^ «Common Cold and Runny Nose». Centers of Disease Control and Prevention.
  8. ^ Allan, GM; Arroll, B (18 February 2014). «Prevention and treatment of the common cold: making sense of the evidence». CMAJ : Canadian Medical Association Journal. 186 (3): 190-99.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Застудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў