Вармінска-Мазурскае ваяводзтва

ваяводзтва Польшчы

Вармінска-Мазурскае ваяводзтва (па-польску: Województwo warmińsko-mazurskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Утворанае 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы, з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Ольштынскага, значных частак Сувальскага і Эльблёнскага і фрагмэнтаў Торунскага, Цеханаўскага і Астралэнцкага. Складаецца з гістарычных краінаў: Варміі, Мазур, часткі Павісьла і часткі Жулаў Вісьляных.

Вармінска-Мазурскае ваяводзтва
Сьцяг Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Герб Вармінска-Мазурскага ваяводзтва
Сьцяг Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Герб Вармінска-Мазурскага ваяводзтва
Вармінска-Мазурскае ваяводзтва на мапе
Вармінска-Мазурскае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Ольштын
Адміністрацыя ваяводзтва al. Piłsudskiego 7/9б 10-575 Olsztyn
Ваявода Артур Хаецкі
Адміністрацыя маршалка al. Piłsudskiego 7/9
10-562 Olsztyn
Маршалак Густаў Марэк Бжэзін
Плошча 24 173,17 км²
Насельніцтва 1 445 478 чалавек (на 30 чэрвеня 2014)
Шчыльнасьць насельніцтва 60 чалавек/км²
Урбанізацыя 59,3%
Нумарныя знакі N

Геаграфія

рэдагаваць

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй Польшчы, мяжуе з Расеяю (Калінінградзкаю вобласьцю) і ваяводзтвамі:

У Вармінска-Мазурскім ваяводзтве налічваецца 49 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 2 горада існуе на правах павету (Ольштын, Эльблёнг).

Вармінска-Мазурскае ваяводзтва складаецца з 21 павету — 19 земскіх і 2 гарадзкія.

Гміны і населеныя пункты

рэдагаваць

У склад ваяводзтва ўваходзяць 116 гмін (16 гарадзкіх, 33 сельска-гарадзкія і 67 сельскіх). Налічваецца 2139 населеных пунктаў без гарадзкіх правоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць